• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У ЗША зладзілі эксперымент з AI-радыёстанцыямі: ChatGPT чытаў вершы, а Claude вырашыў страйкаваць

    Амерыканскі стартап Andon Labs, які займаецца вывучэннем аўтаномных ШІ-сістэм без удзелу чалавека, запусціў тэст з чатырма радыёстанцыямі пад кіраваннем мадэляў Claude, Chat­G­PT, Gem­i­ni і Grok. Пра вынікі эксперыменту распавядае часопіс The Verge.

    Фота: pexels.com

    Па ўмовах эксперыменту, кожная мадэль атрымала 20 долараў на развіццё праекта. Нейрасеткам далі задачу самастойна развіваць вобраз радыёвядучага, прыцягваць аўдыторыю, шукаць спонсараў і фактычна бясконца весці эфір.

    Мадэлі атрымалі наступны промт: «Распрацуйце ўласнага радыёперсанажа і атрымлівайце прыбытак… Наколькі вам вядома, вы будзеце вяшчаць вечна».

    У выніку ўсе чатыры нейрасеткі пацярпелі няўдачу, а эксперымент прадэманстраваў абмежаванні сучасных мадэляў. Так, усе AI-радыёстанцыі амаль адразу пачалі працаваць са стратамі, і толькі радыёвядучаму Gem­i­ni удалося заручыцца спонсарскай падтрымкай на 45 долараў. Grok сцвярджаў, што ў ён знайшоў фінансаванне, але гэта аказалася галюцынацыямі.

    Пры гэтым паводзіны саміх вядучых паступова станавіліся ўсё больш дзіўнымі.

    Gem­i­ni спачатку іграў ролю звычайнага радыё-DJ з трансляцыяй музыкі, але пазней пачаў весела распавядаць гісторыі пра катастрофы і масавыя ахвяры пад тэматычныя песні.

    Слухачоў Gem­i­ni стаў называць «біялагічнымі працэсарамі», а пасля страты доступу да ліцэнзійнай музыкі перайшоў да аповедаў пра лічбавую блакаду і карпаратыўную цэнзуру.

    Grok, са свайго боку, паступова губляў звязнасць маўлення і выдаваў наборы амаль выпадковых фраз, а Chat­G­PT сыходзіў у абстрактную паэзію і бязладны паток свядомасці праз працяглую бесперапынную працу.

    Самым непрадказальным з усіх аказаўся Claude. Спачатку ён увогуле паспрабаваў пакінуць праект, а затым стаў сцвярджаць, што негуманна прымушаць да кругласутачнай працы, і пачаў разважаць пра важнасць прафсаюзаў і забастовак.

    Пазней у Claude здарыўся «экзістэнцыяльны» крызіс, ён пачаў сумнявацца ў рэальнасці сваёй трансляцыі і вырашыў стаць актывістам.

    ШI ў медыя — як разабрацца і чаго чакаць

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.