• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі Instagram-акаўнт партала Blizko.by

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 15 ліпеня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Blizko.by у спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў РБ

    У гэты спіс уключылі  старонку ў Insta­gram  з назвай «Blizko.by | Новости Беларуси)»  (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/blizko.by_). Змест гэтага інтэрнэт-рэсурса 13 ліпеня 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»  суд Цэнтральнага раёна Мінска.

    Blizko.by — гэта буйны беларускі інфармацыйна-даведачны інтэрнэт-партал, арыентаваны пераважна на жыхароў Мінска і Беларусі. Праект працуе з 2009 года і сумяшчае  функцыі навінавага рэсурсу і гарадскога гіда: асвятляе гарадскія, рэспубліканскія і сусветныя падзеі. Рэсурс робіць акцэнт на сацыяльным парадку дня, зменах у заканадаўстве, надвор’і, курсах валют і побытавых тэмах. Палітычны кантэнт на сайце практычна адсутнічае.

    У «экстрэмісцкі»  спіс Мінінфарма таксама трапіў інтэрнэт-рэсурс Jam NEWS (ідэнтыфікатар https://www.jam-news.net). Рашэнне прызнаць яго матэрыялы «экстрэмісцкімі» прыняў 10 ліпеня 2026 года суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

    JAM­news — гэта незалежнае рэгіянальнае інфармацыйна-аналітычнае выданне, якое спецыялізуецца на асвятленні падзей у рэгіёне Паўднёвага Каўказа. Медыяплатформа аб’ядноўвае прафесійных журналістаў, рэпарцёраў і экспертаў з розных краін рэгіёна. Выданне публікуе навіны, аналітыку і рэпартажы з Грузіі, Арменіі, Азербайджана, а таксама іншых абласцей Каўказа. Матэрыялы размяшчаюцца  на некалькіх мовах (уключаючы рускую, англійскую і нацыянальныя мовы краін Паўднёвага Каўказа) для міжнароднай і мясцовай аўдыторыі.

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі  сайт Fun­dac­ja OKNO NA WSCHÓD (ідэнтыфікатар  https://onw.org.pl).  «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны і кантэнт сацсетак гэтай арганізацыі, створанай у 2008 годзе ў Беластоку дзеля дапамогі мігрантам і ўцекачам. Адпаведнае рашэнне прыняў 14 ліпеня 2026 года суд Ленінскага раёна Гродна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.