• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дакументальны фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі

    Дакументальная карціна «Лісты» («Лісты з маўклівай краіны») беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы трапіла ў праграму Венецыянскай Мостры — аднога з найбуйнешых кінафестываляў свету.  Каманда форуму назвала ўдзельнікаў праграмы.

    Андрэй Куціла на кінафестывалі ў Загрэбе. Фота: сацсеткі фэсту

    Стужка, прысвечаная палітвязням, будзе паказана ў секцыі Venice Open (па-за конкурсам), але ўдзел у адным з трох найвядомейшых сусветных кінафестываляў «класа А» — вялікі поспех для беларускага кіно. Фільм створаны ў капрадукцыі: Польшча, Германія, Літва.

    Да гэтага ў праграму Мостры трапляла карціна Ігара Дабралюбава «Іван Макаравіч»  і «Ідзі і глядзі» Элема Клімава паводле твораў Алеся Адамовіча, створаныя ў часы савецкага беларускага кінематаграфа. «Лісты» стануць, бадай, першым дакументальным фільмам ад аўтара незалежнай Беларусі, паказаным у Венецыі.

    Над дакументальнай поўнаметражнай стужкай Андрэй Куціла працаваў больш за пяць гадоў. Яна распавядае пра сузвязь беларускіх палітзняволеных з роднымі праз муры турмы — як гэта тонкая сувязь трымаеццца праз лісты.

    Андрэй Куціла — беларускі дакументаліст, вядомы такімі карцінамі як: «Стрыптыз і вайна», Sum­ma, «Абдымкаў трэба мне тваіх», «Святая вада», «Калі кветкі не маўчаць». Лаўрэат шматлікіх міжнародных і нацыянальных кінафорумаў, сузаснавальнік Беларускай незалежнай кінаакадэміі. З 2020 года жыве ў Лодзі.

    Венецыянскі кінафестываль пройдзе з 2 па 12 верасня.

    «Я ўзяў камеру і апынуўся пад сценамі Акрэсціна». Рэжысёр Андрэй Куціла зняў новы фільм пра беларусаў, дзе кожны знойдзе сябе

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.