• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Юрась Зянковіч стварыў медыя для беларусаў Амерыкі, але атрымаў прэтэнзіі з‑за назвы

    Былы палітвязень Юрась Зянковіч абвясціў аб стварэнні медыя Var­ta, арыентаванага на беларусаў ЗША.

    На абсвестку былога палітвязня звярнула ўвагу «Наша Ніва».

    Юрась Зянковіч стварыў медыя для беларусаў Амерыкі

    Выява: Face­book Юрася Зянковіча

    «Жывеш у Амерыцы, сочыш за Беларуссю, але не хочаш штодня перакопваць дзясяткі сайтаў і каналаў? Кожную раніцу тут будзе кароткі агляд галоўных падзей у ЗША, Беларусі і свеце. Не проста спіс навінаў, а тлумачэнне: што адбылося, чаму гэта важна і як гэта можа закрануць беларуса ў Амерыцы», — распавядае пра мэты новага медыя Юрясь Зянковіч.

    Акрамя гэтага, аўтары каналу абяцаюць штотыдзень рабіць афішу і падборкі цікавых мерапрыемстваў, а таксама распавядаць жывыя гісторыі выбітных беларусаў.

    Аднак Юрась Зянковіч не заўважыў, што назва яго медыяпраекта вельмі падобная да назвы сайта прыхільнікаў Зянона Пазняка Warta.media. Праз гэта пачаліся спрэчкі ў каментарах. Карыстальнікі параілі Зянковічу «пераназвацца ў нешта іншае».

    Сайт Warta.media ў 2025 годзе запусцілі пазнякоўцы. Рэсурс працуе пад слоганам «Беларускае нацыянальнае медыя». Па падліках Similarweb.com, у чэрвені 2026 года на сайт заходзіла менш за 50 карыстальнікаў на дзень. 

    Аднак Зянковіч вырашыў нічога не мяняць. Ён пачытаў сайт канкурэнтаў і выказаў сваё меркаванне:

    «Па-першае, мы нічога не парушаем, бо працуем у ЗША, а не ў Польшчы. Па-другое, няпоўныя 500 пастоў за тры гады — ахранець сабе якое СМІ! Гэта больш падобнае на аўтарскую калонку, чым «нацыянальнае медыя». Мы за месяц, думаю, больш напішам.

    Зянковіч лічыць, што ў праектаў розныя чытацкія аўдыторыі:

    «Тым, хто чытае наш канал, Зянон абсалютна нецікавы. І наадварот. Мне асабіста нашае мота «Варта чытаць «Варту» вельмі падабаецца, і мяняць мы нічога не будзем».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.