Юрась Зянковіч стварыў медыя для беларусаў Амерыкі, але атрымаў прэтэнзіі з‑за назвы
Былы палітвязень Юрась Зянковіч абвясціў аб стварэнні медыя Varta, арыентаванага на беларусаў ЗША.
На абсвестку былога палітвязня звярнула ўвагу «Наша Ніва».

Выява: Facebook Юрася Зянковіча
«Жывеш у Амерыцы, сочыш за Беларуссю, але не хочаш штодня перакопваць дзясяткі сайтаў і каналаў? Кожную раніцу тут будзе кароткі агляд галоўных падзей у ЗША, Беларусі і свеце. Не проста спіс навінаў, а тлумачэнне: што адбылося, чаму гэта важна і як гэта можа закрануць беларуса ў Амерыцы», — распавядае пра мэты новага медыя Юрясь Зянковіч.
Акрамя гэтага, аўтары каналу абяцаюць штотыдзень рабіць афішу і падборкі цікавых мерапрыемстваў, а таксама распавядаць жывыя гісторыі выбітных беларусаў.
Аднак Юрась Зянковіч не заўважыў, што назва яго медыяпраекта вельмі падобная да назвы сайта прыхільнікаў Зянона Пазняка Warta.media. Праз гэта пачаліся спрэчкі ў каментарах. Карыстальнікі параілі Зянковічу «пераназвацца ў нешта іншае».
Сайт Warta.media ў 2025 годзе запусцілі пазнякоўцы. Рэсурс працуе пад слоганам «Беларускае нацыянальнае медыя». Па падліках Similarweb.com, у чэрвені 2026 года на сайт заходзіла менш за 50 карыстальнікаў на дзень.
Аднак Зянковіч вырашыў нічога не мяняць. Ён пачытаў сайт канкурэнтаў і выказаў сваё меркаванне:
«Па-першае, мы нічога не парушаем, бо працуем у ЗША, а не ў Польшчы. Па-другое, няпоўныя 500 пастоў за тры гады — ахранець сабе якое СМІ! Гэта больш падобнае на аўтарскую калонку, чым «нацыянальнае медыя». Мы за месяц, думаю, больш напішам.
Зянковіч лічыць, што ў праектаў розныя чытацкія аўдыторыі:
«Тым, хто чытае наш канал, Зянон абсалютна нецікавы. І наадварот. Мне асабіста нашае мота «Варта чытаць «Варту» вельмі падабаецца, і мяняць мы нічога не будзем».
@bajmedia