• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пабачыў свет вялікі міждысцыплінарны даведнік пра сучасную Беларусь на англійскай мове

    Выдавецтва Rout­ledge выпусціла Rout­ledge Hand­book of Con­tem­po­rary Belarus — вялікі міждысцыплінарны даведнік пра сучасную Беларусь пад рэдакцыяй даследчыка Аляксея Кажарскага. Пра гэта паведаміў Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

    Міждысцыплінарны даведнік пра сучасную Беларусь

    У кнізе сабраныя працы даследчыкаў пра міжнароднае становішча Беларусі, трансфармацыю палітычнага рэжыму і пратэсты, грамадзянскую супольнасць, адукацыю і моўную палітыку, нацыянальныя меншасці, а таксама пытанні гісторыі, ідэнтычнасці і гістарычнай памяці.

    Сярод аўтараў выдання — дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі. Яго раздзел «How the Repub­lic of Belarus Became Obsessed with His­tor­i­cal Mem­o­ry» прысвечаны таму, як гістарычная памяць стала адным з важных кірункаў дзяржаўнай палітыкі ў сучаснай Беларусі.

    Усяго ў выданні — больш за 20 тэматычных раздзелаў, якія прапануюць шырокі погляд на Беларусь з перспектывы паліталогіі, сацыялогіі, гісторыі, міжнародных адносін і іншых дысцыплін.

    Больш пра кнігу і поўны змест на сайце Rout­ledge

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.