На Audiobooks.by выйдзе «Занзібар» Сяргея Дубаўца ў агучцы аўтара
Праект Audiobooks.by, які займаецца агучкай і каталагізацыяй аўдыякніг па-беларуску, абвесціў навінку — у аўдыя выйдзе кніга «Занзібар. Сталеньне маладой душы» Сяргея Дубаўца, піша Bellit.info.

Фота: Bellit.info
«Занзібар» выйшаў у папяровым выглядзе ў выдавецтве «Вясна» у 2024‑м годзе. Летась гэтая кніга стала пераможцай Прэміі Гедройця — галоўнай незалежнай беларускай літаратурнай ўзнагароды.
Аўдыякніга выйдзе ў агучцы самога аўтара і ў бліжэйшы час з’явіцца на пляцоўках.
«Занзібар. Сталеньне маладой душы» — аўтабіяграфічная кніга, у якой асабістая гісторыя ператвараецца ў мазаіку з мноства жыццяў, сцэн, пачуццяў і сюжэтаў. Аўтар вандруе праз час і прастору, праз каханне, сяброўства, сустрэчы і страты, ствараючы прастору для счытвання сябе без самапрэзентацыі. Пакручасты шлях да беларушчыны героя кнігі і ягонага пакаленьня ў 1970–1980 гады дваццатага стагодзьдзя — галоўная тэма кнігі.
Сяргей Дубавец: «Маё вяртанне да сябе завяршылася, а да Беларусі яшчэ не»
@bajmedia