• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Дзмітрый Плакс стаў лаўрэатам шведскай прэміі як драматург і рэжысёр

    Паэт, празаік, перакладчык, мастак і кіраўнік Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў Дзмітрый Плакс (Dmitri Plax) атрымаў прэстыжную шведскую прэмію Ben­nypriset.

    Дзмітрый Плакс

    Дзмітрый Плакс. Фота: Aline Lorent­zon

    “На працягу трох дзесяцігоддзяў у якасці драматурга, аўтара і рэжысёра ён (Дзмітрый Плакс) пашырае гарызонты шведскага тэатральнага мастацтва — спачатку ў Radioteatern, а цяпер як прызнаны мастацкі кіраўнік Dramaten.Doc.

    Ён заўсёды трымае руку на пульсе сучаснасці і адчувае ўнікальную здольнасць тэатра адлюстроўваць балючыя праблемы чалавецтва, бескампрамісна адкрываючы прастору для важных галасоў і непасрэднага жыццёвага досведу.

    Калі шведскаму тэатру пагражае замкнёнасць, ён прыходзіць, каб расчыніць дзверы і ўпусціць струмень свежага паветра”, — з такой фармулёўкай было прысуджана лаўрэацтва Дзмітрыю Плаксу, які з канца 90‑х гадоў жыве і працуе ў Швецыі.

    Ben­nypriset — гэта штогадовая шведская культурная прэмія ў памеры 100 000 шведскіх крон, заснаваная ў 2020 годзе ў памяць пра вядомага тэатральнага дзеяча і кіраўніка Бені Фрэдрыксана (Ben­ny Fredriks­son). Яна ўручаецца творцам, якія працуюць у ягоным духу — вызначаюцца моцнай прыхільнасцю да мастацтва і прагай зрабіць яго даступным для шырокай публікі.

    Узнагарода фінансуецца сумесна стакгольмскім культурным цэнтрам Kul­turhuset Stad­steatern і ўдавой рэжысёра, знакамітай опернай спявачкай Ан Сафі фон Отэр (Anne Sofie von Otter).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.