Гродзенская дзяржгазета шукае супрацоўнікаў — гатовы працаўладкаваць нават пенсіянераў
«Гродзенская праўда» шукае літаратурнага рэдактара або карэктара з функцыямі стыліста. Патрэбны чалавек, «які любіць слова і здольны ператварыць журналісцкі матэрыял у бездакорны тэкст». Гатовы разглядаць кандыдатаў, якія ўжо выйшлі на пенсію.

Ілюстратыўнае фота. Крыніца: Unsplash.com
У абавязкі літрэдактара будуць уваходзіць вычытка, карэктура, мастацкая і стылістычная праўка, а таксама праверка загалоўкаў і кантроль за афармленнем тэкстаў.
Ад суіскальніка патрабуюць вышэйшую профільную адукацыю, выключную пісьменнасць, увагу да дэталяў і разуменне спецыфікі газетных жанраў. Абяцаюць афіцыйнае працаўладкаванне, “стабільную высокую зарплату” і графік 5/2 у офісе. Праўда, заробак будзе вядомы па выніках сумоўя.
«Гродзенская праўда» – дзяржаўнае медыя, чыя павестка будуецца вакол падзей рэгіёну. У апошнія гады “Гродзенская праўда” актыўна асвятляе падзеі Польшчы і Літвы, выкарыстоўваючы дастаткова рэзкія фармулёўкі.
У траўні 2026 газета звярнула ўвагу на візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў. Супрацоўнікі «Гродзенскай праўды» называлі Ціханаўскую «пратэрмінаванай Светай» і «кіраўніком змагароў». Удзельнікі абмеркавання прымецілі распальванне варожасці журналістамі.
У Гродне выканкам хоча публікаваць інфармацыю ў СМІ. Пад умовы конкурсу трапляе толькі адна газета
Колькі зарабляюць журналісты дзяржаўных медыяў?
У канцы верасня журналісты BGMedia вывучылі рынак працаўнікоў дзяржаўных медыя. Больш за ўсё на сайце Дзяржаўнай службы занятасці знайшлося прапаноў для карэспандэнтаў (41), яшчэ 20 – для рэдактараў, галоўрэдаў і іх намаў.
Рэдакцыя газеты “Дзянніца” ў Шчучыне прапаноўвала 215–500 руб. за чвэрць стаўкі. Былі вакансіі і на паўстаўкі. Напрыклад, “Прыпяцкая праўда” ў Нароўлі прапануе 429–500 руб., а “Горацкі веснік” у Горках – 600–700 руб. Зарплата на поўную стаўку вар’іруецца ад 858 да 1500 руб. у розных рэдакцыях.
У Мінску сустракаюцца і значна больш высокія прапановы. У выдавецкім доме «Праф-Прэс» карэспандэнтам прапануюць да 2 200 руб., а «Белтэлерадыёкампанія» для працы на «Радыус-FM» пазначае ад 1 930 да 2 360 руб.
На государственные СМИ потратили из бюджета почти в пять раз больше, чем планировали, в 2025 году
Каго шукаюць у Гродзенскай вобласці?
На тым жа сайце службы занятасці па Гродзенскай вобласці ёсць чатыры вакансіі для карэспандэнтаў. Супрацоўнікаў шукае “Гродна Плюс” і “Дзянніца”. Зарплата на поўную стаўку вар’іруецца ад 1000 да 1650 руб.
“Воранаўская газета” шукае рэдактара – прапануе заробак ад 1126 да 1800 руб., а ў “Ашмянскі веснік” патрабуецца тэхнічны рэдактар – плануюць плаціць 900‑1200 руб.
@bajmedia