Музей Вольнай Беларусі абвесціў збор на падарункі для дзяцей беларускіх палітвязняў
Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве збірае дзяцей, каб разам сустрэць Каляды і Новы год. Там казачныя героі, карагод, песні па-беларуску, салодкі стол і падарунак, які кожнае дзіця забярэ дадому. Сёлета арганізатары чакаюць каля 50 дзяцей. Пляцоўка, праграма і артысты ўжо ёсць. Не хапае аднаго — падарункаў.

Выява з сайта Gronka
На краўдфандынгавай платформе Gronka аб’яўлены збор на навагоднія падарункі для беларускіх дзяцей.
Хто гэтыя дзеці
Іх бацькі — беларускія палітвязні і добраахвотнікі. У кагосьці тата ці мама за кратамі, у кагосьці далёка, на вайне за свабоду. Гэтыя дзеці вельмі рана даведаліся, што такое чакаць. Таму святочныя дні для іх асабліва важныя.
У вашых сілах зрабіць свята для аднаго маленькага чалавека
40 € — і адно канкрэтнае дзіця атрымае свой падарунак. Не атрымліваецца 40 €? 10 € — гэта чвэрць падарунка. Чатыры сябры разам — і яшчэ адно дзіця з падарункам. Падзяліцеся зборам: гэта таксама ўнёсак у свята.
На што пойдуць сабраныя сродкі
Усё сабранае пойдзе толькі на падарункі. Калі збярэм больш за мэту, запросім на Навагоднюю Ялінку больш дзяцей. Пасля свята кожны, хто падтрымаў збор, атрымае справаздачу: колькі сабралі і што купілі.
ДАПАМАГЧЫ ДЗЕЦЯ ПАЛІТВЯЗНЯЎ
@bajmedia