30 гадоў таму ў Гародні пачала выдавацца “Рэанімова” — «гучны» самвыдат
Культурна-асветнаму бюлетэню “Рэанімова” – 30 гадоў.
Ён пачаў выдавацца ў Гародні Гарадзенскай суполкай імя Максіма Багдановіча. Рэдактарам і адказным за ўсе выпускі была пісьменніца Данута Бічэль. А ідэя выдаваць гарадзенскі бюлетэнь узнікла ў групы моладзі “Паходня” ў самым канцы 1988 года. Гэта былі Зьміцер Кісель, Едрусь Мазько, Юрась Пацюпа, Міхась Баяровіч, Васіль Бязьмен. Мастаком быў Алесь Аўчыннікаў, а карыкатурыстам – Міхась Баяровіч.
У “Рэанімове” адлюстроўвалася гісторыя Беларусі, палітыка, нацыянальныя праблемы, пытанні літаратуры. “Рэанімова” друкавала вершы Максіма Багдановіча, Ларысы Геніюш, Наталлі Арсенневай, Віталя Губарэвіча, Сержука Сакалова-Воюша, паэму “Пераломны пленум” Юрася Пацюпы і іншых. Аўтарамі выдання былі Юрый Бацылеў, Алесь Чобат, айцец Віктар Данілаў, Валер Жывалеўскі, Васіль Бязьмін…
“Рэанімова” друкавалася ў Вільні, выйшла 10 нумароў.