• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    40 базавых — штраф гродзенскаму сябру ГА «БАЖ»

    Штрафам ў памеры 40 базавых велічыняў для Уладзіміра Хільмановіча скончыўся разгляд справы ў Свіслацкім раённым судзе.

    Гродзенскага журналіста і публіцыста Уладзіміра Хільмановіча абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мітынгу і шэсці, што нібыта адбываліся 31 кастрычніка 2015 года ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. Тады больш за сотню ўдзельнікаў дня памяці паўстанцаў 1863-­га года ўсклалі кветкі да магілы брата Кастуся Каліноўскага, ушанавалі памяць Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы і ў Якушоўцы, дзе калісьці стаяў дом сям’і Каліноўскіх. Усё мерапрыемства прайшло пад пільным наглядам супрацоўнікаў унутраных спраў.

    Сябра БАЖ лічыць пастанову суддзі Жаны Салагубік незаконнай. Паводле слоў Хільмановіча, яна не ўлічвае вяршынства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

    Уладзімір Хільмановіч падчас працэсу заявіў некалькі хадайніцтваў і звярнуў увагу на тое, што ідзе ўжо не першы аналагічны судовы працэс над удзельнікамі Дня памяці, ёсць асуджаныя да штрафаў, але самога факту правядзення мітынгу і шэсця суд юрыдычна так і не даказаў.

    Уладзімір Хільмановіч гаварыў пра канкрэтныя артыкулы заканадаўства — Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама апеляваў да таго, што ён аспрэчвае мінулагодняе аналагічнае пакаранне ў Камітэце па правах чалавека ААН. ­

    «Гэта замоўленая справа — сказаў Уладзімір Хільмановіч Службе маніторынгу ГА «БАЖ». — У часе працэсу суддзя не прыняла да ўвагі нават сведчанні міліцыянтаў, якія гаварылі, што мітынгу і шэсця ў Свіслачы фактычна не было».

    Журналіст збіраецца абскаржваць судовае рашэнне ў абласным судзе, а калі атрымае адмоўнае рашэнне — будзе звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

    Сябру ГА «БАЖ» – штраф 10 мінімалак

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.