• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ад імя журналіста, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, з’яўляюцца допісы ў сацыяльных сетках

    Карэспандэнт інтэрнэт-партала “Першы Рэгіён” Сяргей Гардзіевіч накіраваў заяву ў следчыя ўстановы ў сувязі з тым, што ў інтэрнэце з’явіліся допісы з яго акаўнта, у той час як журналісту заборонена карыстацца сродкамі сувязі.

    Як ужо паведамляла служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы 22 снежня, а пасля да яго прымянілі меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту. 31 снежня журналісту  прад’явілі абвінавачанне паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ (“Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).

    Падчас хатняга арышту Сяргею Гардзіевічу забаронена карыстацца тэлефонам, а таксама мець доступ у інтэрнэт. Больш таго, за гэты час у кватэры журналіста тры разы праводзілі ператрус, у выніку чаго следчыя забралі не толькі тэлефон Сяргея Гардзіевіча, але і хатні мадэм, і мабільны тэлефон жонкі.

    Аднак на гэтым тыдні стала вядома, што з асабістай старонкі Сяргея Гардзіевіча ў Face­book нехта заходзіў у інтэрнэт. Сама старонка зарэгістраваная з выкарыстаннем нумару мабільнага тэлефона, які зараз знаходзіцца ў Драгічынскім райаддзеле Следчага камітэта.

    Журналіст “Першага Рэгіёна” адзначае ў сваёй заяве, што не мае ніякага дачынення да карыстання інтэрнэтам з моманту свайго затрымання (22 снежня) і просіць правесці праверку, каб пазбегнуць падобных сітуацый у далейшым.

    Тэрмін хатняга арышту Сяргея Гардзіевіча сканчаецца 22 лютага. Журналіст не дае паказанняў і не прызнае сябе вінаватым у здзяйсненні злачынства, у якім яго абвінавачваюць. Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Сяргея Гардзіевіча палітвязнем.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці