• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    400-гадовы Шэкспір супраць цэнзуры. І іншыя навіны партнёраў за красавік

    Хадзіджа Ісмаілава застаецца ў турме, нягледзячы на панамскія рассакрэчванні. 

    Блогера ў Маўрытаніі асудзілі на смерць за вераадступніцтва

    КПЧ ААН пастанавіў вызваліць Азімжона Аскарава.

    Еўропа павышае абароненасць журналістаў.

    Хадзіджа Ісмаілава застаецца ў турме, нягледзячы на панамскія рассакрэчванні

    19 красавіка кааліцыя 14 НДА, уключна з ПЭНам і “Індэксам цэнзуры”, накіравалі заступніцтва за Хадзіджу Ісмаілаву ў Еўрапейскі Суд па правах чалавека. Хадзіджу  арыштавалі 6 снежня 2014 года і асудзілі на сем з паловай гадоў турмы па абвінавачанні ў растраце і ўхіленні ад падаткаў. Яна выкрывала карупцыю на найвышэйшым дзяржаўным узроўні і крытыкавала азербайджанскі ўрад за ўціск апазіцыі, доўгі час цярпела запалохванні і юрыдычны пераслед (больш падрабязна тут). Нядаўнія “панамскія дакументы” паказалі, што факты адносна сям’і Ільхама Аліева, якія выкрывала Хадзіджа, былі толькі вяршыняй айсберга. У маі 2016 года Хадзіджы будзе ўручана ўзнагарода ЮНЭСКА імя Гільерма Кана за свабоду слова 2016. Аднак журналістка па-ранейшаму застаецца ў турме, нядаўняя амністыя амаль 200 азербайджанскіх палітвязняў яе абмінула.

    КПЧ ААН пастанавіў вызваліць Азімжона Аскарава

    Як паведамляе Камітэт абароны журналістаў, 21 красавіка Каміэт па правах журналістаў разглядзеў справу праваабаронца і журналіста Азімжона Аскарава і пастанавіў, што зняволенага павінны неадкладна адпусціць і рэабілітаваць у правах. АзімжонаАскарава, прадстаўніка ўзбекскай меншасці ў Кыргызстане, асудзілі ў верасні 2010 года на пажыццёвае зняволенне за “распальванне міжнацыянальнага канфлікту” ў Ошы (падчас якога загінулі 470 чалавек і пацярпелі 1900). Праваабаронцы прызнаюць, што асуджэнне Аскарава звязана з яго артыкуламі датычна карупцыі, а суд быў фарсам. Падставай для рашэння КПЧ ААН сталі, сярод іншага, факты пра катаванні і парушэнні права на справядлівы суд.

    Блогера ў Маўрытаніі асудзілі на смерць за вераадступніцтва

    21 красавіка апеляцыйны суд у Маўрытаніі падтрымаў смяротны прысуд блогеру па абвінавачанні ў вераадступніцтве. Паводле Камітэта абароны журналістаў, падставай для прысуду стаў артыкул з 2013 года, у якім Мухамед Шэйх Ульд Мухамед крытыкаваў каставую сістэму сваёй краіны і сцвярджаў, што паслядоўнікі ісламу інтэрпрэтуюць рэлігію па абставінах. Пасля гэтага здарыліся масавыя дэманстрацыі, журналіста абвінавацілі ў багахульніцтве і патрабавалі пакараць. У 2014 годзе, ужо ў турме, блогер адмаўляў, што хацеў абразіць прарока Мухамеда, і раскайваўся ў напісаным. Зараз яшчэ ёсць магчымаць аспрэчыць прысуд у Вярхоўным Судзе. Пры стаўноўчым рашэнні журналісту могуць пакінуць тэрмін да двух гадоў турмы і штраф у $173.

    Еўропа павышае абароненасць журналістаў

    13 красавіка Савет Еўропы прыняў рэкамендацыі, накіраваныя на павышэнне абароненасці журналістаў у 47 дзяржавах-удзельніцах; гэтае рашэнне вітала Еўрапейская федэрацыя журналістаў. Рэкамендацыі прадугледжваюць прэвентыўныя меры для абароны журналістаў: абарона паліцыяй і дабравольная эвакуацыя ў выпадку небяспекі, стварэнне гарачых ліній і кантактных пунктаў для журналістаў у выпадку надзвычайных сітуацый. Рэкамендуецца стварыць спіс патрабаванняў для следчых, якія займаюцца расследаваннем злачынстваў супраць журналістаў – расследаванні павінны праводзіцца спецылізаванымі супрацоўнікамі, якія прайшлі навучанне ў сферы правоў чалавека. Таксама павінна забяспечвацца дапамога пацярпелым і іх сем’ям, у тым ліку заканадаўчая абарона, фінансавая кампенсацыя, медыцынская і псіхалагічная абарона, перамяшчэнне і прытулак.

    Што пачытаць? (большасць матэрыялаў ёсць толькі па-англійску)

    СМІ як форма дапамогі ў гуманітарным крызісе

    “Цэнтр міжнароднай падтрымкі СМІ” (CIMA) выпусціў даклад “СМІ як форма дапамогі ў гуманітарным крызісе”. Складальнік дакладу, эксперт па Блізкім Усходзе і Сярэдняй Азіі Джэфры Ганнам, сцвярджае, што Арабская вясна і, як вынік, – гуманітарныя крызісы, якія цягнуцца ўжо шосты год, змянілі форму працы буйнейшых СМІ, ператварыўшы іх з традыцыйных платформ, накіраваных на ўстойлівае развіццё, у службы экстраннай дапамогі ў крызісны час (спампаваць тут па-англійску).

    Дапаможнік для фрылансераў у Лівіі

    Фонд “Rory Peck Trust” выпусціў дапаможнік для журналістаў-фрылансераў, якія працуюць у Лівіі. Дапможнкі разбірае шэраг праблемаў: падрыхтоўка матэрыялаў і камунікацыя ўнутры краіны, пратаколы бяспекі, ацэнка рызыкі, перамовы пра аплату і выдаткі, сеткі і арганізацыйная падтрымка, чэкліст па этычных стандартах. Хаця тэкст будзе карысны і іншым фрылансерам, якія працуюць у гарачых кропках (тэксты, інфаграфіка, па-англійску).

    Шэкспіру – 400 гадоў

    “Індэкс цэнзуры” анансуе спецыяльны выпуск часопіса, прысвечанага Ўільяму Шэкспіру: 23 красавіка аматары святкуюць 400 год з дня смерці класіка. “Індэкс” сабраў найбольш цікавыя матэрыялы, прысвечаныя Шэкспіру і цэнзуры: як яго п’есы дапамагаюць абысці цэнзуру і становяцца часткай пратэстаў; як у свой час драматург супрацьстаяў цэнзуры і як у наш час амерыканскія школы цэнзуруюць “Рамэа і Джульету; што арыйскага ў п’есах Шэкспіра і чаму Гамлет быў забаронены ў СССР у часы другой сусветнай вайны; як “Атэла” спрыяў пераменам ў ПАР у часы апартэіда; і шмат іншага можна даведацца пра Шэкспіра па спасылцы і замовіўшы часопіс (па-англійску).

    Што такое дадзеныя і як з імі працаваць

    Джонатан Стрэй, супрацоўнік цэнтра лічбавай журналістыкі “Тоў”, нядаўна апублікаваў “Дапаможнік па дадзеных для цікаўных журналістаў” – бясплатны анлайн-агляд прынцыпаў, якімі кіруюцца ў працы з дадзенымі. Сціслы пераказ дапаможніка па-руску ёсць на сайце IJNet, там жа можна спампаваць сам дапаможнік. А каб натхніцца творчай працай, “Info­gram” склаў тэматычную падброку выступоўцаў на TED talks.

    Свабода СМІ і гендэр

    “Камітэта абароны журналістаў” анансуе грунтоўную працу “Замахі на прэсу: гендэр і свабода СМІ ва ўсім свеце”. Кніга таўшчынёй у 176 старонак на англійскай мове павінна выйсці ў маі. Сярод тэмаў: чаму тролі троляць і як супрацьстаяць пераследу ў Інтэрнэце, пагрозы на аснове гендэра, двайная пагроза для журналіста-трансгендэра, асвятленне тэматыкі ЛГБТ у Афрыцы, змаганне за шчырае інтэрв’ю, гераіні свабоды прэсы і шмат іншых цікавостак. Кніга будзе каштаваць €27.30.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! На дадзены момант ў няволі застаюцца прадстаўнікі медыя: Кацярына Андрэева, Ігар Лосік, Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Анджэй Пачобут, Марына Золатава, Людміла Чэкіна, Валерыя Касцюгова, Дзмітрый Наважылаў, Ірына Слаўнікава, Андрэй Кузнечык, Сяргей Сацук, Канстанцін Залатых, Алесь (Аляксандр) Любянчук, Павел Мажэйка, Яўген Меркіс, Дзмітрый Семчанка, Андрэй Фамін, рэдактар самвыдатаўскіх газет «Веснік» Ларыса Шчыракова, Павел Падабед, Вячаслаў Лазараў, Аляксандр Манцэвіч, Ігар Карней, Аляксандр Зянкоў, Алесь Сабалеўскі, Яўген Глушкоў, Аляксандр Ігнацюк, Алесь Марчанка, Антон Казельскі, Алена Цімашчук, Яўген Нікалаевіч, Данііл Палянскі, Ігар Ільяш, Вольга Радзівонава Сяргей Чабоцька Андрэй Толчын Рэдацыя "Інтэкс-прэс"
    05.12.2024

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    29.12.2023

    ЛІЧБЫ ГОДА. Пераслед журналістаў і медыя ў 2023 годзе

    22.01.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці