• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Апублікаваны індэкс свабоды прэсы-2023: Беларусь апусцілася на чатыры пазіцыі

    Наша краіна з пункту гледжання свабоды прэсы па-ранейшаму знаходзіцца ў чырвонай зоне, гэта значыць сітуацыя характарызуецца як «вельмі дрэнная». У рэйтынгу, падрыхтаваным «Рэпарцёрамі без межаў» (RSF), Беларусь знаходзіцца на 157-м месцы з 180 (год таму займала 153-ю пазіцыю).

    Умовы для журналістыкі лічацца дрэннымі ў сямі з дзесяці краін

    Па традыцыі Індэкс свабоды прэсы штогод абнаўляецца 3 траўня — у Сусветны дзень свабоды друку. У ім ацэньваюцца ўмовы для працы журналістаў у 180 краінах.

    У рэйтынгу за 2023 год адзначаецца, што ў 31 краіне сітуацыя ацэньваецца як «вельмі дрэнная», у 42 краінах — «складаная», а яшчэ ў 55 — «праблематычная». У той жа час характарыстыку «добрая» ці «даволі добрая» атрымалі 52 краіны.

    Умовы для журналістыкі лічацца дрэннымі ў 7 з 10 краін і здавальняючымі толькі ў 3 з 10, адзначаюць «Рэпарцёры без межаў».

    RSF падкрэслівае негатыўнае ўздзеянне вайны ва Украіне, якая дазволіла пачаць заключную аперацыю па зачыстцы расійскага медыяландшафту ў 2022 годзе.

    — Цень расійскай агрэсіі навісла над усім рэгіёнам, асабліва гэта прыкметна ў Беларусі, якая знаходзіцца пад кантролем Расіі, — акцэнтуюць увагу «Рэпарцёры без межаў».

    Беларусь знаходзіцца ў чырвонай зоне, займаючы 157‑е месца паміж Палестынай і Нікарагуа. Ніжэй нашай краіны — Турцыя, Куба, М’янма, Кітай, Расія і іншыя краіны. У параўнанні з мінулым годам РБ апусцілася на чатыры пазіцыі (у 2022‑м займала 153‑е месца).

    Лепшыя і горшыя

    Сёмы год запар на 1‑м месцы індэкса застаецца Нарвегія. На 2‑м і 3‑м — Ірландыя і Данія, адпаведна. У пяцёрку краін з найлепшымі паказчыкамі таксама ўвайшлі Швецыя і Фінляндыя.

    Аўтсайдарамі рэйтынгу сталі выключна азіяцкія краіны: В’етнам (178‑е месца), які паспяхова закрыў сезон палявання на незалежных журналістаў і каментатараў; Кітай (179‑е месца), які з’яўляецца найбуйнейшай у свеце турмой для журналістаў і адным з вядучых экспарцёраў прапагандысцкага кантэнту; і, што не здзіўляе, Паўночная Карэя (180‑е месца).

    — Сусветны індэкс дэманструе вельмі высокую валацільнасць існуючых сітуацый, са значнымі ўздымамі і спадамі, беспрэцэдэнтнымі зменамі, — пракаментаваў вынікі генеральны сакратар RSF Крыстаф Дэлуар. — Гэтая нестабільнасць з’яўляецца следствам падвышанай у многіх краінах агрэсіўнасці ўладаў і росту колькасці праяў варожасці да журналістаў як у сацыяльных сетках, так і ў рэальным жыцці. Нестабільнасць таксама з’яўляецца следствам росту індустрыі вытворчасці сімулякраў, якая фармуе і распаўсюджвае дэзінфармацыю, а таксама дае інструменты для яе вытворчасці.

    Трывожная тэндэнцыя: размыванне мяжы паміж журналістыкай і дэзінфармацыяй

    Паводле ацэнак RSF, у 118 краінах палітычныя дзеячы або рэгулярна, або сістэматычна ўцягнутыя ў маштабныя кампаніі па дэзінфармацыі ці прапагандзе. Межы паміж сапраўдным і ілжывым, рэальным і штучным, фактам і артэфактам становяцца размытымі, што ставіць пад пагрозу само права на інфармацыю.

    З трывожных тэндэнцый «Рэпарцёры без межаў» называюць рост папулярнасці штучнага інтэлекту, які «пераварвае кантэнт, каб выдаць кампіляцыі, што не вылучаюцца строгасцю і пэўнасцю».

    Таксама арганізацыя звяртае ўвагу на бітвы прапаганды, кажучы пра сітуацыю ў Расеі (164‑е месца ў рэйтынгу):

    — Масква ў рэкордныя тэрміны стварыла новы медыяарсенал для насаджэння крамлёўскага дыскурсу на акупаваных тэрыторыях Украіны, у той час як магутны ціск быў аказаны на незалежныя расейскія СМІ, якія былі забароненыя, заблакаваныя і/або абвешчаныя «замежнымі агентамі».

    ЗША (45‑е месца) знізіліся на тры пазіцыі. Амерыканскія рэспандэнты негатыўна ацанілі становішча журналістаў (недахопы мясцовай заканадаўчай базы, шырока распаўсюджаны гвалт), нягледзячы на ўсе намаганні адміністрацыі Байдэна.

    А Еўропа названая рэгіёнам, дзе ўмовы для журналістыкі лічацца найбольш спрыяльнымі, асабліва ў краінах Еўрапейскага Саюза.

    Чытайце яшчэ:

    «Хайп падчас цэнзуры: свабода слова і этыка» — што нас стрымлівае і абмяжоўвае? Дыскусія ў Бабруйску

    «Усё змяняецца хутчэй, чым мы маглі сабе ўявіць»: як выжыць у сацсетках сёння і што чакае нас заўтра

    Даклад Free­dom House «Свабода ў Сеціве 2021»: Найбольшае пагаршэньне — у Беларусі, М’янме і Ўгандзе

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у 2025 годзе ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Калегі ў турмах. Спіс зняволеных журналістаў. Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі
    31.12.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. З інфармацыяй пра такія абвінавачанні да Праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.
    14.08.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.