• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Даклад Freedom House «Свабода ў Сеціве 2021»: Найбольшае пагаршэньне — у Беларусі, М’янме і Ўгандзе

    Урады ва ўсім сьвеце ўсё больш умацоўваюць сваю ўладу над тэхналягічнымі плятформамі, прымушаючы бізнэс прытрымлівацца цэнзуры

    «Свабода ў Сеціве 2021», мапа

    Гэта прывяло да глябальнага зьмяншэньня свабоды інтэрнэту 11‑ы год запар, гаворыцца ў штогадовым рэйтынгу краінаў паводле ўзроўню свабоды інтэрнэту, апублікаваным сёньня амэрыканскай няўрадавай арганізацыяй Free­dom House.

    Справаздача ахоплівае пэрыяд з чэрвеня 2020 па травень 2021 году. Дасьледаваньне праводзілася ў 70 краінах, карыстальнікі інтэрнэту ў якіх складаюць 88% усіх сусьветных карыстальнікаў Сеціва.

    У дакладзе адзначаецца, што найбольшае пагаршэньне стану свабоды ў Сеціве было зафіксаванае ў Мʼянме, Беларусі і Ўгандзе, дзе ўлады ўжылі жорсткія абмежавальныя меры на фоне выбарчага і канстытуцыйнага крызісу.

    Паводле справаздачы, за апошні год адбылася рэзкая зьмена агульных нормаў у бок павелічэньня ўмяшаньня дзяржавы ў лічбавую сфэру. З 70 дзяржаў, ахопленых дасьледаваньнем «Свабода ў Сеціве 2021», у 48 адбываліся захады дзеля прыцягненьня тэхналягічных кампаніяў да судовай і адміністрацыйнай адказнасьці.

    Многія ўрады распачалі новую палітыку, якая абавязвае тэхналягічныя кампаніі выдаляць кантэнт і перадаваць асабістыя дадзеныя ўладам, пры гэтым грэбуючы свабодай выказваньня думак, канфідэнцыйнасьцю і адказнасьцю перад грамадзтвам.

    Арышты або прысуды за заявы ў інтэрнэце мелі месца ў 56 краінах. Урады як мінімум у 20 краінах прыпынялі доступ да інтэрнэту, а 21 дзяржава заблякавала доступ да сацыяльных сетак. Такая практыка часьцей за ўсё назіраецца падчас палітычных узрушэньняў, такіх як пратэсты і выбары. Улады прынамсі 45 краінаў падазраюцца ў атрыманьні ад прыватных правайдэраў складаных шпіёнскіх праграмаў.

    «Правы карыстальнікаў інтэрнэту ва ўсім сьвеце, асабліва права на свабоду выказваньня меркаваньняў і на канфідэнцыйнасьць, масава парушаюцца ў выніку такіх дзеяньняў дзяржаваў», — сказаў Майкл Абрамавіц, прэзыдэнт

    Рашэньне некалькіх плятформаў дэактываваць акаўнты былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў сьвятле нападу на Капітолій 6 студзеня выклікала асьцярогі наконт злоўжываньняў з боку некалькіх фірмаў, якія ўплываюць на палітычныя дэбаты, і іх адказнасьці за спыненьне гвалту.

    Тэхналягічныя кампаніі мелі сурʼёзныя праблемы з аўтарытарнымі ўрадамі Індыі, Нігерыі, Расеі і Турэччыны.

    Паводле Free­dom House, сёмы год запар найгоршым парушальнікам свабоды Інтэрнэту аказваецца Кітай. Кітайскія ўлады ўвялі надзвычай жорсткія тэрміны зьняволеньня за іншадумства ў Інтэрнэце.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Аб рашэнні Праўлення БАЖ ад 25 жніўня 2026 года 25 жніўня 2026 адбылося пасяджэнне Праўлення БАЖ, на якім разглядаліся выкананне рашэння Праўлення БАЖ ад 23 снежня 2025 года па справе Барыса Гарэцкага, а таксама праект Гендарнай палітыкі БАЖ.
    26.08.2026
    Акцэнты

    Заява з нагоды ціску на медыя

    Апошнім часам з боку некалькіх беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў прагучалі жорсткія заўвагі на адрас беларускіх незалежных медыя і прапановы фактычна ўзяць іх пад кантроль.  
    29.09.2026
    Акцэнты

    МФЖ і ЕФЖ патрабуюць спыніць пераслед беларускіх журналістаў, які цягнецца ўжо шэсць гадоў

    Праз шэсць гадоў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года, рэпрэсіі супраць свабоды прэсы толькі ўзмацніліся, канстатуецца ў супольнай заяве Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў.
    07.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.