• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Даследаванне: каля 30% беларускіх і расійскіх журналістаў пасля эміграцыі сышлі з прафесіі

    Прыкладна 30% журналістаў, якія за апошнія тры гады выехалі з Беларусі і Расіі, вымушаныя былі пакінуць прафесію. Пра гэта кажуць вынікі апытання фонду «Справядлівасць для журналістаў» (Justice for Journalists).

    Усяго за апошнія тры гады Расію і Беларусь пакінулі сотні прафесійных і высокаадукаваных супрацоўнікаў СМІ, адзначаюць супрацоўнікі фонду.

    Апытаныя вылучылі тры асноўныя прычыны рэлакацыі: прамыя пагрозы жыццю і дабрабыту, юрыдычныя рызыкі персанальна для журналістаў, а таксама для СМІ.

    Большасць супрацоўнікаў СМІ, якія з’ехалі, у канчатковым выніку знайшлі прытулак альбо ў Грузіі, альбо ў краінах Еўрасаюза, такіх як Літва, Польшча ці Германія.

    Большая частка — 85% рэспандэнтаў — заявілі, што адчуваюць сябе альбо цалкам, альбо часткова ў бяспецы. Аднак 45% рэпарцёраў, якія працуюць за мяжой, працягваюць сутыкацца з рознымі пагрозамі. Найбольш часта гаворка ішла пра пагрозы жыццю і дабрабыту, юрыдычныя наступствы для СМІ, кібератакі і сачэнне.

    Беларускія журналісты адзначылі, што найбольш гасціннымі краінамі сталі Польшча і Літва, дзе яны атрымалі візавую, фінансавую, медыцынскую падтрымку. Расійскія прадстаўнікі незалежных СМІ паставілі Літву на першае месца, а Германію — на другое.

    Найменшую падтрымку расійскія незалежныя журналісты адчуваюць у Грузіі, Сербіі і Арменіі. Грузія лічылася самым небяспечным месцам для жыцця, за ёй ішлі Чэхія, Германія, Літва, Нарвегія і Францыя.

    На думку апытаных, падвысіць пачуццё бяспекі маглі б падтрымка з боку недзяржаўных арганізацый (НДА), наяўнасць спецыяльных дзяржаўных службаў і чыноўнікаў, падтрымка мясцовай прафесійнай супольнасці, інфармаванасць грамадскасці аб журналістах у выгнанні, навучанне асабістай бяспецы.

    Апытанне праводзілася фондам «Справядлівасць для журналістаў» у інтэрнэце. У даследаванні ўзялі ўдзел 108 рэспандэнтаў з Расіі і Беларусі (у большасці з іх стаж у журналістыцы перавышае 10 гадоў). Адказы тых, хто пакінуў прафесію, не ўлічваліся ў другой частцы даследавання, прысвечанага ўмовам жыцця ў новай краіне, пражывання і мерам, якія дапамаглі б незалежным журналістам у выгнанні працягваць працаваць на сваю ўнутраную аўдыторыю.

    Чытайце яшчэ:

    «За кожным зняволеным журналістам стаіць пракурор, суддзя, турэмшчык. Дзе расследаванні?» Няпростая дыскусія пра медыі ў выгнанні

    «Кожны эмігрант пражывае сацыяльную смерць». Як захаваць адносіны ў вымушанай эміграцыі?

    «Праз пару дзён мяне перастаюць заўважаць, і я пачынаю здымаць». Як французскі фатограф стаў летапісцам жыцця беларусаў у выгнанні

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці