• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Маніторынг: За апошнія два гады істотна павялічылася колькасць сайтаў, якія публікуюць антыбеларускія матэрыялы

    Аналітычны цэнтр EAST падрыхтаваў даследаванне таго, як зьмянялася якасна і колькасна антыбеларуская прапаганда і дэзінфармацыя на працягу двух апошніх гадоў.

    Аўтар даследавання Андрэй Елісееў адзначае, што адбыліся значныя змены ў горшы бок і ў колькасным, і ў якасным адносінах:

    У некалькі разоў узрасла колькасць інтэрнэт-рэсурсаў, якія на рэгулярнай аснове размяшчаюць публікацыі датычна Беларусі, якія змяшчаюць дэзінфармацыю, прапагандысцкія наратывы і эпізадычна мову варожасці (каля 40 даволі актыўных сайтаў).

    Адна з найважнейшых з’яў антыбеларускай дэзінфармацыі і прапаганды — актыўна працуе паўнавартасная сетка рэгіянальных сайтаў.

    Сярод найбольш агрэсіўных крыніц сайты Ross-bel.ru, Teleskop, Sozh, Vit­bich, Berest­je-News, GrodnoDai­ly, Mogilew.by, Pod­ne­provie-Info, Imhoclub.by , Dranik, Politring.

    За апошнія два гады ў інтэрнэце з’явіўся цэлы шэраг новых актыўных крыніц дэзінфармацыі і мовы варожасці, якія цалкам прысвечаны падзеям у Беларусі. Іх колькасць цяпер складае каля 15. Раней асноўнымі крыніцамі дэзінфармацыі па Беларусі выступалі расійскія сайты з шырокай інфармацыйнай тэматыкай, якія толькі збольшага факусаваліся на Беларусі.

    Агульныя рысы, уласцівыя рэгіянальнай сеткі прапаганды і дэзінфармацыі (Sozh.info, Vitbich.org, Podneprovie-info.com, Grodnodaily.net, Berestje-news.org):

    - Вонкава нейтральнае афармленне. У якасці лагатыпаў не выступаюць якія-небудзь неадназначныя сімвалы, якія паказваюць на прыналежнасць да радыкальных ідэялогій. Замест іх выкарыстоўваюцца выявы, уласцівыя гістарычным гербам абласных цэнтраў, стылістыка памятных будынкаў, альбо маюць нейтральны выгляд.

    - Камбінаванне нейтральнага навінавага, пазнавальнага і забаўляльнага кантэнту, узятага з іншых першакрыніц, з уласнымі вельмі агрэсіўнымі шавіністычнымі матэрыяламі. У якасці нейтральнага выступае кантэнт, які капіюецца з рэгіянальных дзяржаўных і незалежных сайтаў, агульнанацыянальных парталаў Беларусі і асобных сайтаў рунэту.

    Дзве вышэйзгаданых рысы дазваляюць выкарыстоўваць стратэгію «траянскага каня», калі ўвага чытачоў да мэтавых матэрыялаў прыцягваецца з дапамогай прадастаўлення разнастайнага нейтральнага кантэнту.

    Кіраўнікі шэрагу найбольш актыўных крыніц дэзінфармацыі і прапагандысцкіх наратываў па Беларусі, якія перыядычна выкарыстоўваюць мову варожасці, звязаныя з расійскай арганізацыяй з вельмі неадназначнай рэпутацыяй CIS-EMO, з грамадзянскай ініцыятывай «Саюз», утворанай у 2018 годзе, а таксама маюць як мінімум ўскосную сувязь з Пасольствам Расіі ў Беларусі праз сяброўства ў Каардынацыйным савеце кіраўнікоў беларускіх грамадскіх аб’яднанняў расійскіх суайчыннікаў (КСОРС).

    Цалкам маніторынг можна прачытаць ТУТ.

    ТОП абсурдных сцверджанняў, якія публікуюць сайты антыбеларускай прапаганды і дэзінфармацыі:

    • Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях СМІ хоча зрабіць з Байнэта смярдзючы сметнік і месца для тэрарыстаў.

    • За бязвізавы рэжым ЕС хоча ад Беларусі страты незалежнасці альбо, як мінімум, «украінскага сцэнара».

    • ВІЧ не існуе.

    • У ЕС адбываецца феміністычная траўля мужчын, пускаць жанчын у палітыку — глупства.

    • Разбурыць лаву Клінтана ў Курапатах маглі на спрэчку азартныя гульцы ў карты.

    • Русафобія ў Беларусі ўзяла верх, і ўлады нічога не могуць зрабіць з ёю.

    • Еўрасаюз хоча далучыць Беларусь, каб пазбегнуць свайго распаду.

    • Беларускія патрыёты хочуць, каб ЗША захапілі Беларусь.

    Андрэй Елісееў — дырэктар па даследаваннях аналітычнага цэнтра EAST. Член сеткавай экспертнай структуры iSANS, а таксама Younger Gen­er­a­tion Lead­ers Net­work on Euro-Atlantic Secu­ri­ty. Раней — гасцявы даследчык GMF, GLOBSEC Pol­i­cy Insti­tute і Фінскага інстытута міжнародных адносін, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе, спіс зняволеных

    05.11.2024
    Акцэнты

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    Учитывая существенную роль «антиэкстремистской политики» в формировании медиапространства внутри Беларуси, БАЖ проанализировал правовое регулирование противодействия экстремизму и актуальной практики его применения в отношении независимых медиа и их представителей. Отправной точкой при проведении данного анализа выступают международные стандарты прав и свобод человека, которые, вне всякого сомнения, должны служить ключевым ориентиром демократического государства при любых обстоятельствах. Скачайте доклад в формате PDF .
    29.12.2023
    Акцэнты

    ЛІЧБЫ ГОДА. Пераслед журналістаў і медыя ў 2023 годзе

    Беларуская асацыяцыя журналістаў падвяла статыстыку рэпрэсій супраць журналістаў і медыя сёлета. 
    22.01.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці