• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцы прызналі пяцёх затрыманых па “справе Прэс-клуба” палітвязнямі і патрабуюць іх вызвалення СУПОЛЬНАЯ ЗАЯВА

    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі

    абвінавачаных па “справе Прэс-клуба”

    Мінск, 14 студзеня 2021 г.

    22 снежня 2020 года былі затрыманыя заснавальніца культурна-асветніцкай установы “Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб” Юлія Слуцкая і супрацоўнікі Прэс-клуба — праграмная дырэктарка Ала Шарко, дырэктар Сяргей Альшэўскі, аператар Пётр Слуцкі, а таксама Ксенія Луцкіна — экс-супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі, звязаная з медыяпраектам, да якога мела дачыненне Акадэмія “Прэс-клуба”.

    Па месцы жыхарства шэрагу супрацоўнікаў і ў офісе Прэс-клуба прайшлі вобшукі. Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю паведаміў, што праводзіць праверку па фактах парушэнняў падатковага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовых асоб Прэс-клуба і іншых суб’ектаў гаспадарання, звязаных у тым ліку з паступленнем буйных грашовых сум з‑за мяжы.

    31 снежня затрыманым былі выстаўленыя абвінавачанні ў здзяйсненні злачынства паводле часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). Ім абрана мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Цяпер Юлія Слуцкая і яе калегі знаходзіцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

    Вядома, што Акадэмія Прэс-клуба праводзіла хакатон медыяпраектаў, у якім удзельнічала больш за 30 заявак. Журы, якое складаецца з медыяэкспертаў і інвестараў, выбрала 7 медыяпраектаў, накіраваных на рэалізацыю свабоды слова. Адзін з іх — відэапраект з удзелам Ксеніі Луцкінай, экс-супрацоўніцы Белтэлерадыёкампаніі.

    Затрыманні і ўтрыманне пад вартай Юліі Слуцкай, Алы Шарко, Сяргея Альшэўскага, Пятра Слуцкага, Ксеніі Луцкінай стала працягам хвалі рэпрэсій, якія распачаліся ў краіне з моманту абвяшчэння прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. За гэты перыяд тысячы грамадзян, у тым ліку журналістаў і блогераў, супрацоўнікаў і актывістаў няўрадавых арганізацый, патрапілі пад розныя віды рэпрэсій і пераследу: звальненне з працы, адміністрацыйныя арышты, штрафы, а таксама палітычна матываваны крымінальны пераслед.

    У краіне назіраецца крызіс правоў чалавека.

    Варта адзначыць, што ўлады Беларусі не ў першы раз выкарыстоўваць эканамічныя склады злачынстваў у мэтах ажыццяўлення рэпрэсій. У мінулыя гады па палітычна матываваных абвінавачаннях ва ўхіленні ад падаткаў прыцягваліся да крымінальнай адказнасці старшыня пазбаўленага рэгістрацыі Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, лідар незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч, кіраўнік інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай ды іншыя.

    Улічваючы дадзеныя акалічнасці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Юліі Слуцкай, Алы Шарко, Сяргея Альшэўскага, Пятра Слуцкага, Ксеніі Луцкінай з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару іх публічнай супольнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у складзе зарэгістраванай арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

    На падставе гэтага, кіруючыся п. 2.1, 3.1 а) Кіраўніцтва аб вызначэння паняцця “палітычны зняволены”, прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяй, заяўляем аб прызнанні Юліі Слуцкай, Алы Шарко, Сяргея Альшэўскага, Пятра Слуцкага, Ксеніі Луцкінай палітычнымі зняволенымі і патрабуем:

    • неадкладна вызваліць Юлію Слуцкую, Алу Шарко, Сяргея Альшэўскага, Пятра Слуцкага, Ксенію Луцкіну з‑пад варты;

    • адмовіцца ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання і свабоду асацыяцый;

    • неадкладна спыніць рэпрэсіі, а таксама вызваліць усіх палітычных зняволеных.

     

    Праваабарончы цэнтр “Вясна”,

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”,

    Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта”,

    РГА «Прававая ініцыятыва”,

    Асамблея НДА,

    Беларускі дакументацыйны цэнтр,

    Экспертна-прававое простае таварыства «Ініцыятыва Forb»,

    Ініцыятыўная група «Ідэнтычнасць і права»,

    Беларускі ПЭН-цэнтр,

    Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава,

    Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend

    n‑ost

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе, спіс зняволеных

    30.09.2024

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    29.12.2023
    Акцэнты

    Доклад БАЖ: Беларусь 2022–2023. Права человека. Гражданское общество. Медиа

    2 ноября по инициативе ООН отмечается Международный день прекращения безнаказанности за преступления против журналистов. Этот день был актуальным для Беларуси даже до событий 2020-го — ведь начиная с 1994 года преступления в отношении журналистов в стране часто оставались без должного внимания правосудия. Таким же актуальным остается этот день и сейчас. Дмитрий Завадский, Вероника Черкасова... Их имена — лишь часть длинного списка журналистов, подвергшихся нападениям и избиениям. С 2020 года ситуация обострилась: действия властей можно охарактеризовать как террор против представителей медиасферы. Белорусская ассоциация журналистов публикует в этот день доклад «Беларусь 2022-2023: Права человека. Гражданское общество. Медиа», который содержит подробный обзор случаев давления на гражданское общество и медийное пространство. Скачать PDF
    01.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці