• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зноў паміж Конга і Руандай. Апублікаваны рэйтынг Беларусі ў «Індэксе свабоды прэсы»

    Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» панізіла рэйтынг Беларусі ў сваім штогадовым «Індэксе свабоды прэсы» па выніках 2018 года. Усяго ў рэйтынгу 180 краін. Раней наша краіна займала 153-е месца, цяпер — 155-е. Суседнія месцы ў рэйтынгу занялі Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Руанда.

     
    Фота: rsf.org

    У дакладзе аўтары пішуць, што ў Беларусі за год аднавілася эскалацыя рэпрэсій.

    «Апошняя дыктатура Еўропы працягвае судовы пераслед пазаштатных журналістаў і ўзмацняе інтэрнэт-цэнзуру. У 2017 годзе было арыштавана больш за 100 журналістаў, як правіла, пры асвятленні пратэстаў апазіцыі. Некаторыя з іх былі збітыя, іншыя былі арыштаваныя. Пераслед пазаштатных журналістаў, якія працуюць у незалежных СМІ, размешчаных за мяжой, якія не могуць атрымаць акрэдытацыю, дасягнула беспрэцэдэнтнага ўзроўню», — гаворыцца ў дакладзе.

    Аўтары таксама сцвярджаюць, што, баючыся дэстабілізацыі, звязанай з украінскім крызісам, беларускія ўлады арыштоўвалі як прарасійскіх, так і антырасійскіх блогераў (справа «Рэгнум» і справа Пальчыса адпаведна. — Заўв. TUT.BY).

    Беларусь у рэйтынг ўключаюць з 2013 года. Тады наша краіна заняла 157‑е месца з 180 і не мяняла яго да 2017 года, калі змагла падняцца на некалькі пунктаў — да 153-га месца.

    Першыя месцы ў гэтым годзе традыцыйна займаюць скандынаўскія краіны: Нарвегія, Швецыя, Нідэрланды. Расія ў рэйтынгу заняла 148‑е месца, Украіна — 101‑е, Польшча — 58‑е, Літва — 36‑е, Латвія — 24‑е.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Даследаванне БАЖ «Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара», 2026

    Даследаванне паказала, што ў 2026 годзе медыясупольнасць знаходзіцца ў стане працяглай адаптацыі да жыцця і працы па-за звыклым кантэкстам. Ключавымі патрэбамі становяцца фінансавая падтрымка, забеспячэнне стабільнай занятасці, доступ да прафесійнага развіцця, псіхалагічная падтрымка і стварэнне ўмоў для сацыяльнай інтэграцыі.  Спампаваць у выглядзе pdf-файла
    28.04.2026
    Акцэнты

    Індэкс свабоды слова-2026. Сітуацыя — найгоршая за апошнія 25 гадоў

    Беларусь звыкла займае месца ў апошняй дваццатцы рэйтынгу — 165‑е. За год краіна паднялася на адну прыступку, але не з прычыны нейкіх паляпшэнняў у медыйнай сферы — некаторыя з суседзяў-аўтсайдараў «апярэдзілі» ў пагаршэннях.
    30.04.2026

    У спісе «экстрэмісцкіх» фармаванняў і арганізацый 60 рэдакцый СМІ і іншых медыяструктур

    06.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.