Аксана Колб з‑за кратаў: Няма ні шкадавання, ні расчаравання
Ад палітзняволенай рэдактаркі «Новага Часу» Аксаны Колб пачалі прыходзіць першыя лісты з СІЗА №1. Аксана вельмі ўдзячная ўсім за памяць і падтрымку.
«Са мной усё добра. Я ведала, што гэта рана ці позна адбудзецца, рыхтавалася да гэтага. Няма ні шкадавання, ні расчаравання. Ведаю, што ўсё рабіла правільна ўсе гэтыя гады.
Наогул, здаецца, мне тут значна прасцей і лягчэй, чым вам усім там.
Веру і ўпэўненая, што ўсё нарэшце будзе добра. Інакш і быць не можа».
Аксана піша, што ў яе ўсё ёсць, а мясцовая ежа ёй нават падабаецца.
А вось лістам, паштоўкам і тэлеграмам яна будзе радая: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА №1. Колб Аксане Мікалаеўне.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў