Журналіст Алег Груздзіловіч атрымаў медаль Ордэну Пагоні
З нагоды Дня Волі старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла падпісала дэкрэты аб узнагароджанні адзнакамі Рады БНР.

Алег Груздзіловіч. Фота: БАЖ
Чатыры асобы ўзнагароджаныя мэдалём Ордэну Пагоні. У іх ліку — журналіст Алег Груздзіловіч.
«Алег Груздзіловіч вызначаўся сваёй адданасцю нацыянальнаму Адраджэнню яшчэ ў пачатку 90‑х гадоў. Ветэран незалежнай журналістыкі, ён застаўся верным прынцыпам свабоды слова і быў зняволены за сваю прафесійную дзейнасць», — гаворыцца ў паведамленні Рады БНР.
Акрамя Алега Груздзіловіча медалём Ордэну Пагоні адзначылі ксяндза Вячаслава Барока, стваральніцу рэабілітацыйнага цэнтру «Ланка» Таццяну Гацура-Яворскую, а таксама Крысціну Шыянок, якая ўзначальвае Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе.
Добраахвотніца Марыя Зайцава пасмяротна ўзнагароджаная Ордэнам Жалезнага рыцара «за асабісты гераізм, выяўлены ў змаганні з расійскімі агрэсарамі за волю народаў Украіны і Беларусі».
