• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алесь Дзянісаў: Магчыма, на мяне завялі справу за рэпост Укантакце

    Гродзенскі журналіст і лідар гурту Dzieciuki паскардзіўся ў пракуратуру на незаконны допыт ягонай непаўналетняй дачкі. Дачку Дзянісава па тэлефоне дапытаў мужчына, які прадставіўся ўчастковым.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/fdd2c0de-e0a3-457e-9889-23f8de9dd728_w1023_r1_s.jpg

    Паводле журналіста, міліцыянт «паводзіў сябе груба, бесцырымонна, спалохаў яе; размова зь ім выклікала ў дачкі шок». Дзянісаў назваў гэта ціскам на яго і ягоную сям’ю.

    Пра выпадак Дзянісаў напісаў на сваёй старонцы ў Face­book.

    29 верасьня на хатні тэлефон Дзянісавых у Горадні нехта пазваніў. Алеся з жонкай не было дома. На тэлефанаваньне адказала іхная 16-гадовая дачка Дар’я.

    Як пераказвае Дзянісаў, чалавек прадставіўся ўчастковым, але не называў свайго прозьвішча і званьня. Ён запытаўся ў дзяўчыны, дзе знаходзіцца бацька, і паведаміў, што ў дачыненьні Алеся Дзянісава завялі крымінальную справу нібыта за разьмяшчэньне інфармацыі ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». Раней пра такую крымінальную справу Дзянісава ніхто не інфармаваў.

    «Допыт, а інакш я не магу расцэньваць такі „збор інфармацыі“, маёй непаўналетняй дачкі працягваўся больш за 10 хвілінаў і насіў цяжкі характар — чалавек, які размаўляў з маёй дачкой, паводзіў сябе груба, бесцырымонна, спалохаў яе; размова зь ім выклікала ў маёй дачкі шок», — піша Алесь Дзянісаў.

    Ён не разумее, навошта неабходная была такая гутарка, калі да гэтага часу ніхто з праваахоўных органаў не выходзіў зь ім на сувязь, не апавяшчаў пра заведзеныя крымінальныя справы, не выклікаў на допыт ці гутарку.

    Журналіст расцэньвае такія паводзіны супрацоўніка праваахоўных органаў як спосаб аказаць на яго і ягоную сям’ю псыхалягічны ціск, пазбавіць яго і блізкіх людзей спакою з мэтай перашкодзіць ягонай культурнай дзейнасьці ў якасьці музыканта групы Dzieciu­ki.

    Дзянісаў 2 кастрычніка напісаў заявы ў абласную і гарадзкую пракуратуру, а таксама ў раённы аддзел міліцыі Горадні з просьбай праверыць гэтыя факты і даць ацэнку дзеяньням супрацоўніка міліцыі, які не назваў сябе.

    Алесь Дзянісаў таксама мяркуе, што на ягоных старонках у сацыяльных сетках няма нянавісьці, гвалту, рэпостаў порна.

    У канцы ліпеня дома ў Алеся Дзянісава і ягонага калегі адбыліся ператрусы. З чым менавіта гэта было зьвязана, Дзянісаў ня ведае. Тады міліцыянт паведаміў, што праводзіцца апытаньне ў межах праверкі. Пра заведзеную крымінальную справу не паведамляў. Журналіст тады адмовіўся даваць паказаньні, таму, мяркуе, ніякіх дакумэнтаў яму не паказалі. У яго канфіскавалі тэхніку: відэакамэру, ноўтбук, мабільны тэлефон, флэшкі да відэакамэры. Тэхніку дагэтуль не вярнулі. Падчас ператрусу маці Дзянісава, якая жыве побач зь імі і ў якой таксама праводзілі ператрус, стала блага.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці