Алесю Дзянісаву і Аляксею Кайрысу вярнулі забраную тэхніку
23 лістапада 2018
Журналістам-фрылансерам Алесю Дзянісаву і Аляксею Кайрысу вярнулі забраную кампутарную тэхніку і іншыя асабістыя рэчы. Пасля амаль чатырох месяцаў праверак крымінальная справа, якая пагражала журналістам, не пачалася. Праваахоўныя органы на дадзены момант ня маюць прэтэнзій да Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса.
Напомнім, што 23 ліпеня сілавікі правялі шэраг ператрусаў у Дзянісава і Кайрыса, забраўшы шматлікія носьбіты інфармацыі — кампутары, флэшкі, дыскі.
Такім чынам праверка сілавых органаў у дачыненні да Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса па дзвюх патэнцыйных справах — праца без акрэдытацыі і абраза службовай асобы, спынена.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Палітзняволены блогер Аляксандр Ігнацюк адбывае прысуд у Наваполацку
20.08.2024
Фанаты «Арсенала» заступіліся за беларускага журналіста. Пра лёс Юрыя Ганцарэвіча ім распавяла заўзятарка «Манчэстэр Юнайтэд»
08.05.2024
У Аляксандра Корнышава зноў правялі ператрус і распытвалі пра «Витебский курьер news»
24.05.2024
Рада Еўропы: «Cамацэнзура больш не абараняе журналістаў у Беларусі»
05.03.2024