Эстафета добрых спраў

У грамадскай акцыі “Эстафета добрых спраў” (далей — ЭДС) удзельнічаюць філіі і асабістыя ініцыятывы сябраў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Паслядоўнасць акцыі вызначаецца ў працоўным парадку.

ТАЙМЛАЙН

Эстафета ставіць за мэту актывізацыю дзейнасьці сябраў рэгіянальных суполак БАЖ, папулярызацыю арганізацыі і паляпшэнне іміджу БАЖ, гартаванне карпаратыўнага духу і салідарнасці ўнутры суполак.

Задачамі ЭДС таксама з’яўляюцца правядзенне/рэалізацыя адкрытых грамадскіх мерапрыемстваў, праектаў, ініцыятываў, якія здольныя прыцягнуць увагу грамдскасці да добрых спраў на карысць людзей.

Мерапрыемствы не нясуць камерцыйнага характару.

Эстафета стартавала 31 снежня 2016 года і працягваецца зараз.