196

Былая фатографка БелТА, якая здымала пратэсты і суды над палітвязнямі, цяпер жыве ў Варшаве

12.02.2024 Крыніца: Наша Ніва

У дзяржаўным агенцтве яе фотарэпартажы выходзілі да канца 2022 года, піша «Наша Ніва».

Аксана Манчук фатаграфуе больш за 10 год. Апошнія гады ў Беларусі яна працавала ў БелТА — дзяржаўным прапагандысцкім агенцтве. Манчук заставалася там пасля падзей 2020 года. Здымала і пратэсныя маршы, і суды над палітвязнямі.

Напрыклад, здымкі Віктара Бабарыкі ў судовай клетцы — аўтарства Аксаны Манчук. Фатографаў незалежных СМІ проста не пусцілі ў будынак суда.

У 2021-м фатографка здымала, напрыклад, мігрантаў на мяжы — так, як гэта бачыла прапагандысцкая машына. Толькі твары няшчасных дзяцей, але не тое, як сілавікі суправаджаюць натоўпы мігрантаў у іх паходзе ў Польшу.

Апошнія рэпартажы Манчук на БелТА выходзілі ў снежні 2022 года.

У Варшаву дзяўчына пераехала ў канцы 2022-га. 

Манчук выставіла ў сацсетках аб'яву пра тое, што цяпер здымае ў Варшаве і адкрытая для прапановаў. Дзяўчына апісальна паведамляе, што раней працавала ў навіновым агенцтве і здымала міжнародныя культурныя, спартыўныя і палітычныя падзеі.

Аксана не стала каментаваць сваё звальненне і пераезд.

 Знаёмы з сітуацыяй чалавек патлумачыў «Нашай Ніве», чаму яна вымушана была заставацца на той працы.

«У 2019 годзе ў яе скралі фотатэхніку, якая належыць БелТА (камеру і аб'ектывы) на вельмі вялікую суму грошай. Быў суд у 2020 годзе, і па рашэнні суда яна была вымушаная выплачваць кампенсацыю за скрадзеную тэхніку. Пакрыць усю суму змагла толькі ў снежні 2022 года, пасля чаго адразу звольнілася».

Ён дадаў, што дзяўчына з мэтаў бяспекі не хоча каментаваць СМІ якія-небудзь абставіны гэтай справы, а таксама падрабязнасці сваёй працы ў апошнія гады, бо ў Беларусі яе блізкія.

Чытайце яшчэ:

Флэшмоб «21»: што рабілі і як выглядалі беларускія медыйшчыкі ў свае 21 год

«Мы хотим не бояться за будущее “Белсата”, а развивать его!» Работники «Белсата» написали письмо в польский МИД

Сергей Дорофеев: я — беженец

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!