311

Флэшмоб «21»: што рабілі і як выглядалі беларускія медыйшчыкі ў свае 21 год

12.02.2024 Крыніца: АК для Беларускай асацыяцыі журналістаў

Што аб’ядноўвае людзей, якія фарбавалі валасы маціным бальзамам, працавалі на «Пінскдрэве» і ездзілі аўтаспынам у 21? Пазней яны сталі паспяховымі журналістамі і медыяэкспертамі. Беларускія медыйшчыкі не абмінулі ўвагай флэшмоб «21». БАЖ сабраў фота, каб вы панастальгіравалі разам з імі. 

Валер Руселік, праект daroha

«Аказваецца, я ў свой дзень нараджэння прапусціў гэткі сентыментальны флэшмоб».

Ну што ж. У мяне практычна ўсе ранейшыя фоткі засталіся ў Горадні. ну вось тут — гэта я недзе ў тым узросце, год 2003-ці. Браў у мамы тонік колеру баклажан і фарбаваў валасы. Насіў восем фенек на руках, цяльняшку і клёшы з сотняй грапак.

Карацей, 42 — гэта мне ўчора было. а сёння — мне 21, роўна ўдвая менш».

Тарас Тарналіцкі, кінакрытык

«Малады і нежанаты. У 2010-м, быў 21 год».

Павел Свярдлоў, галоўны рэдактар «Еўрарадыё»

«Калі было мне 21, я толькі і рабіў, што граў на гітары ды спяваў) ».

Аляксей Шота, галоўны рэдактар Hrodna.life

«Не так і шмат, аказваецца, у мяне фота, на якіх мне 21. Выглядае на тое, што ў той час я насіў мадняцкі капялюш і дурацкую бародку, ездзіў спынам, уручаў сертыфікаты, ціскаў дзевак і быў худзенькі-прыгожанькі. З усяго гэтага хіба толькі ўручэнне сертыфікатаў у маім жыцці засталося ))))».

Віталь Цыганкоў, журналіст

«21. У маладосьці выглядаў старэйшым, зараз выглядаю маладзейшым)»

Аляксей Дзікавіцкі, намеснік дырэктара «Белсат»

«1994/21. На бабінніку "Ростов" — метал, у куце — футляр з басухай, я — працую на "Пінскдрэве"».

Саша Раманава, медыяменеджарка і дырэктарка KYKY

«21 год. Парыж і яго папяровая карта як сымбаль эпохі да гугл мэпс».

Аляксандр Чарнуха, пісьменнік

«У 21 год я быў дужа модны».

Некоторыя шкадавалі, што не маюць фота сябе ў 21 — маўляў, плёнка тады была вельмі дарагая. А хтосьці парэфлексаваў не пра свой лёс, а лёс краіны. 

«Сучаснай Беларусі 21 споўніўся ў 2012. Нядрэнны быў год, як на цяперашнія норавы. Толькі-толькі перажыла тэракт у метро, актыўна вызваляла пасаджаных у 2010 палітвязняў, не без поспехаў спрабавала гуляць ў рамонкі з Захадам і Крамлём.

І мы ўсе такія былі яшчэ, натхнёныя і дзёрзкія. Думалі, што засталося няшмат. Альбо, прынамсі, не вельмі баяліся за сваю будучыню. І будучыню Беларусі таксама», — напісаў Алесь Пілецкі.

Чытайце яшчэ:

«Дочкі-маткі». Пра сэкс, адукацыю, прыгажосць і працу — дзве журналісткі з Гродна стварылі падкаст, каб расказваць пра канфлікт пакаленняў

Вольга Лойка расказала, як здымалася для прапагандысцкага фільма пра Tut.by

«Стан журналіста залежыць ад стану яго рэдакцыі». Барыс Гарэцкі — пра праблемы медыяў у эміграцыі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!