• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Горкі ўрок». Ці сапраўды эвалюцыя штучнага інтэлекту небясьпечная

    У інтэрвію Радыё Свабода Ааронсан распавёў аб сіле і слабасьці ChatGPT, аб тым, ці атрымае ШІ сьвядомасьць і чаму важна ўмець адрозьніваць чалавечую і штучную гаворку.

    У канцы лістапада 2022 гады карыстачы інтэрнэту атрымалі доступ да Chat­G­PT — чат-боту кампаніі Ope­nAI.

    Створаны на аснове так званай «вялікай моўнай мадэлі» бот, з аднаго боку, здольны пісаць вершы, кампутарныя праграмы, капіяваць літаратурныя стылі розных аўтараў, рыхтаваць эсэ на практычна любую тэму, перакладаць на розныя мовы і падтрымліваць складную гутарку, з другога — нярэдка памыляецца у самых простых пытаньнях. Але гэта, як і іншыя падобныя сыстэмы штучнага інтэлекту (ШІ), ня цацка, а тэхналёгія, якая моцна зьменіць наш сьвет.

    Chat­G­PT, мабыць, першы штучны інтэлект, здольны прайсьці тэст Т’юрынга: калі ня ведаць загадзя, што маеш зносіны з ботам, яго рэплікі ў гутарцы можна прыняць за чалавечыя. Гэтую якасьць брытанскі матэматык Алан Т’юрынг прапанаваў у сваёй працы 1950 году лічыць крытэрам «думаючай машыны». Да штучных інтэлектаў з фантастычных раманаў, якія валодаюць асобай і сьвядомасьцю, яшчэ далёка, але цяпер і яны не здаюцца казкай.

    Спэцыяліст у галіне тэорыі вылічальных машын Скот Ааронсан лічыць, што дзякуючы разьвіцьцю Chat­G­PT і іншых аналягічных сыстэм сьвет апынуўся на парозе рэвалюцыйных перамен, але заключацца яны будуць не ў зьяўленьні робатаў з чалавечым узроўнем розуму, а ў новым узаемадзеяньні з інфармацыяй.

    Перамены, параўнальныя з тымі, якія адбыліся пасьля вынаходніцтва інтэрнэт-браўзэра, не абавязкова пойдуць чалавецтву толькі на карысьць. Сярод самых відавочных рызык выбуховага росту здольнасьцяў ШІ — зьяўленьне інструмэнтаў калясальнай магутнасьці для ашуканцаў і прапагандыстаў. Спэцыяльна для таго, каб ацаніць пагрозы, зьвязаныя з Chat­G­PT і іншымі ШІ, і прыдумаць спосабы змагацца зь імі, Скота Ааронсана запрасілі правесьці год у кампаніі Ope­nAI.

    Сьпячы мозг

    — Я баюся такіх выразаў, як «навуковы прарыў» ці «рэвалюцыя ў тэхналёгіях», такія рэчы адбываюцца вельмі рэдка, але…

    — Але ўсё-ткі адбываюцца. Калі посьпех вялікіх моўных мадэляў у апошнія пару гадоў — гэта не прарыў, то я ня ведаю, што можна назваць прарывам.

    — Ці ўбачым мы ў найбліжэйшы час сапраўдны, правільней сказаць, моцны штучны інтэлект, нешта, што валодае сьвядомасьцю?

    — Гэта, вядома, пытаньне вызначэньня. У пэўным сэнсе мы яго ўжо бачым. У нас ёсьць ШІ, які здольны больш-менш разумна весьці размову на любую тэму. Тое, чаго мы дабіліся, — а гэтага ніхто ня мог прадказаць яшчэ нейкіх 10 гадоў таму, — мы пабудавалі найвялікшага актора імправізацыі. Ён здольны адыграць любую ролю, ён адначасова ўсё і ніхто. Вы можаце папрасіць Chat­G­PT згуляць Чалавека-павука, і ён гэта зробіць, а потым вы перазагрузіце старонку ў браўзэры, і робат забудзе пра тое, кім ён быў, і будзе гатовы прымерыць на сябе іншую асобу.

    Але здольнасьць захоўваць адзіную асобу? Узаемадзейнічаць з фізычным сьветам? Ставіць і дасягаць мэты? Мець перакананьні, укаранёныя ў досьведзе? Нічога гэтага ў Chat­G­PT, вядома, няма. Але ў сэнсе вызначэньня Т’юрынга гэта ўжо «думаючая машына».

    БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае.  Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!

    — Дарэчы, ці праводзіў хто-небудзь з Chat­G­PT клясычны тэст Т’юрынга?

    — Калі папраўдзе, я ня ведаю. Але ўсе гэтыя курсавыя, якія студэнты па ўсім сьвеце ствараюць з дапамогай бота і якія іх выкладчыкі ня могуць адрозьніць ад напісанага чалавекам тэксту, — гэта ж ужо ў нейкім сэнсе пасьпяховы тэст Т’юрынга.

    — Што наконт самасьвядомасьці? Ці змогуць вялікія моўныя мадэлі разьвіцца настолькі, што здабудуць яе? Ці гэта ў прынцыпе немагчыма, паводле аргумэнту кітайскага пакою?

    — Праблема са сьвядомасьцю ў тым, што пра яе складана разважаць эмпірычнаму. Вы ня можаце дасьведчаным шляхам высьветліць, валодае нешта сьвядомасьцю ці не, уласна, аргумэнт кітайскага пакою роўна гэта і азначае. Цяперашнія вялікія моўныя мадэлі сьвядомасьцю, на мой погляд, не валодаюць, таму што, як я згадаў раней, яны ня здольныя захоўваць адзіную асобу. Яны толькі рэагуюць на вонкавыя запыты.

    Вы можаце папрасіць робата расказаць пра яго адчуваньні, і ён нават можа вам адказаць, што яму «сумна», што яму «самотна», але гэта, безумоўна, пустыя словы. Вельмі важна разумець, што калі вы ня робіце запыт, у чат-боте нічога не адбываецца, ніякі код не выконваецца, паміж сэсіямі гэты мозг сьпіць, і ён ня памятае, што было раней, як герой фільму «Мэмэнта». Калі ў яго і ёсьць нейкая сьвядомасьць, то гэта сапраўды ня тая сьвядомасьць, якой валодаем мы, людзі.

    Але магчымасьці вялікіх моўных мадэляў будуць пашырацца, і адбудзецца гэта не калі-небудзь, а ўжо хутка. Зьявяцца сыстэмы, здольныя падтрымліваць стабільную асобу, якія валодаюць доўгатэрміновай памяцьцю, у тым ліку аб сабе. Мы ўжо бачым прагрэс у гэтым напрамку, напрыклад, BingChat можа заходзіць у інтэрнэт і самастойна шукаць інфармацыю. Хутка новыя робаты атрымаюць здольнасьць да самастойных дзеяньняў, у іх будзе ўсё больш і больш магчымасьцяў, і людзі прывыкнуць лічыць іх надзеленымі сьвядомасьцю, ня думаючы аб азначэньнях.

    Вядома, за ўсім гэтым застаецца складанае філязофскае пытаньне, ці можна ўявіць хоць нейкую задачу, здольнасьць вырашыць якую будзе азначаць наяўнасьць у машыны сьвядомасьці, ці сьвядомасьць — гэта атрыбут біялягічнай прыроды нашага мозгу? Напрыклад, Роджэр Пэнроўз лічыць, што сьвядомасьць зьвязана з фізычным уладкаваньнем нашага мозгу, з тымі квантавымі працэсамі, што ў ім адбываюцца.

    Магчыма, на пытаньне аб сьвядомасьці проста не існуе адказу.

    Цалкам размову чытайце ТУТ.

    Чытайце яшчэ:

    «Я бачыў кнігу не як нейкую сухую біяграфію, а гісторыяй чалавека». Гутарка з аўтарам першага выдання пра Ціханоўскую

    “Я уехала, чтобы приносить пользу Беларуси”. Ради чего Александра Богуславская прервала журналистскую карьеру

    Каханне на адлегласці: журналісты пра свае сямейныя стасункі, нягледзячы на мяжу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці