• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Не без агаворак і выключэнняў. У Еўропе дасягнулі важнага пагаднення аб рэгуляванні ў медыясферы

    У Еўрасаюзе прыняты шэраг важных рашэнняў аб рэгуляванні медыясферы. Заключана палітычнае пагадненне па законе аб свабодзе СМІ, які закліканы прасоўваць свабоду і разнастайнасць у медыясектары. Аднак не абышлося без спрэчак, агаворак, кампрамісаў. БАЖ пераказвае асноўныя тэзісы.

    Прадстаўнікі асноўных інстытутаў ЕС на прэс-канферэнцыі па выніках пагаднення па еўрапейскім законе аб свабодзе СМІ. Фота: euractiv.com

    Аб якім законе гаворка?

    Еўрапейскі закон аб свабодзе СМІ — гэта законапраект, накіраваны на прасоўванне плюралізму медыя ў ЕС. Прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, Савета і парламента завяршылі перамовы, дасягнута папярэдняе пагадненне.

    — Я чула ад многіх бакоў: не можа быць ніякага агульнага права для СМІ на еўрапейскім узроўні, таму што не існуе адзінага медыярынку. У нас ёсць 27 асобных рынкаў. Але праўда ў тым, што калі сродкі масавай інфармацыі пацерпяць няўдачу ў якасці абаронцаў дэмакратыі ў адной, двух, трох краінах, у нас узнікнуць жудасныя праблемы на еўрапейскім узроўні, — заявіла віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Вера Юрава.

    Што выклікала найбольшыя спрэчкі?

    Да апошняга моманту палітыкі ЕС канфліктавалі па пытанні абароны журналістаў ад сачэння, у тым ліку ад шпіёнскіх праграмаў, пры гэтым дзяржавы-члены настойвалі на спрэчным выключэнні з меркаванняў нацыянальнай бяспекі.

    Відавочна, гэта адсылка да інцыдэнту з выдаўцом «Медузы» Галінай Цімчанка, калі ў яе тэлефоне была выяўленая шпіёнская праграма Pega­sus. Па адной з версій да гэтага могуць быць датычныя еўрапейскія спецслужбы (рэдакцыя расійскага медыя цяпер знаходзіцца ў Латвіі).

    Сачэнне забароняць, але ёсць выключэнні

    Як сцвярджаецца, закон уключае меры, накіраваныя на прадухіленне сачэння за журналістамі, у тым ліку за фрылансерамі. Таксама будуць абараняць крыніцы інфармацыі. Ёсць важная агаворка аб забароне выкарыстання шпіёнскага праграмнага забеспячэння. Але ёсць выключэнне: размова толькі аб выкананні прафесійных абавязкаў. Як спецслужбы маюць намер падзяляць асабістае і працоўнае, не ўдакладняецца.

    — Самым спрэчным было выключэнне па нацыянальнай бяспецы, — адзначаецца ў паведамленні. — Аднак спасылка была выдаленая на карысць іншай фармулёўкі. Яна сцвярджае, што закон паважае нацыянальныя абавязкі краін ЕС, якія маюцца ў дагаворах.

    Яшчэ адно выключэнне тычыцца расследавання ўладамі загадзя вызначанага спісу сур’ёзных злачынстваў, такіх як тэрарызм і забойствы, а таксама папярэдняга дазволу суддзі або незалежнага органа. Пацярпелыя журналісты будуць праінфармаваныя постфактум і змогуць аспрэчыць сачэнне ў судзе. Іншымі словамі, калі ўзнікла падазрэнне, што журналіст датычны да забойства або тэрарызму, то сачыць будзе можна.

    Хто атрымае заказ на дзяржаўную рэкламу?

    Нямала спрэчак выклікала абмеркаванне таго, хто атрымае даходы ад дзяржаўнай рэкламы. Як усталяваць чэсныя правілы? На жаль, не ўсё так проста.

    Закон аб СМІ патрабуе, каб размеркаванне дзяржаўнага фінансавання на куплю рэкламы ажыццяўлялася на аснове празрыстых, аб’ектыўных, прапарцыйных і недыскрымінацыйных крытэрыяў, даступных грамадскасці. Хоць першапачаткова настойвалі на выключэнні для мясцовых або рэгіянальных уладаў з насельніцтвам менш за 100 000 чалавек. Аднак парламентарыі выступілі супраць гэтага. Аргумент? Гэта рызыкуе стварыць значную шчыліну з пункту гледжання празрыстасці.

    Быў дасягнуты кампраміс: гэтым дзяржаўным органам у якасці рэкламадаўцаў дазволілі публікаваць толькі частку інфармацыі, каб пазбегнуць празмернага адміністрацыйнага цяжару.

    Мадэрацыя на анлайн-платформах адчувальнага кантэнту для СМІ

    Дасягнута пагадненне, якое патрабуе ад анлайн-платформаў даць СМІ 24-гадзінны льготны перыяд для прыпынення прыняцця рашэнняў па мадэрацыі, што ўплывае на іх рэдакцыйны кантэнт.

    Каб скарыстацца гэтай абаронай, медыя павінны быць рэдакцыйна незалежнымі ад палітычных партый і замежных краін. Гэта так званае выключэнне для СМІ не будзе ўжывацца, калі кантэнт быў абмежаваны або прыпынены ў адпаведнасці з заканадаўчымі патрабаваннямі ЕС у дачыненні да незаконнага кантэнту, зніжэння сістэмных рызык і абароны непаўналетніх.

    Новая структура па медыярэгуляванні

    Будзе створаны новы орган — Еўрапейскі Савет па медыяпаслугах. Ён будзе забяспечваць паслядоўнае прымяненне закона. У яго кампетэнцыі будзе прымаць заключэнні па адчувальных пытаннях.

    Спрэчным пытаннем вакол Савета было забеспячэнне незалежнасці ад Еўрапейскай камісіі, паколькі выканаўчая ўлада ЕС прадаставіць персанал для яго сакратарыята. Аднак дзевяць краін, уключаючы Францыю і Германію, дамагліся больш выразнага вызначэння адміністрацыйных задач сакратарыята ў мемарандуме аб узаемаразуменні, а таксама іншых мер, закліканых абмежаваць уплыў камісіі.

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ падводзіць вынікі працы за год. Падтрымка журналістаў і медыяў, кампаніі салідарнасці, еўрапейскія ўзнагароды і ТікТок

    Шлях да Беларусі ляжыць праз перамогу ва Украіне? Дыскусія пра тое, як утрымаць наш інфармацыйны парадак у свеце

    Беларусь згадваецца як адна з трох найбуйнейшых турмаў для журналістаў. «Рэпарцёры без межаў» падрыхтавалі сумную справаздачу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    У Літве набылі сілу змены падатковага заканадаўства. Тлумачым, на што беларусам трэба звярнуць увагу

    З 1 траўня 2025 года ў Літве набылі сілу змены падатковага заканадаўства, якія, сярод іншага, тычацца асоб, што ажыццяўляюць індывідуальную дзейнасць. Павялічылася колькасць выпадкаў, калі такая асоба мусіць рэгістравацца ў якасці платніка падатку на даданую вартасць (pridėt­inės vertės moke­stis, PVM). Тлумачым, для каго цяпер абавязковая такая рэгістрацыя.
    12.08.2025
    Акцэнты

    Правовые изменения. Что случилось в 2024 году в Беларуси по регулированию медиасектора

    За 2024 год можно выделить всего несколько нормативно-правовых актов, которые прямо или косвенно касаются права на выражение мнения и представляют какой-либо интерес для медиасектора.
    08.01.2025
    Акцэнты

    Праваабаронцы: «пакаяльныя відэа» — гэта адзін з відаў катаванняў

    Міжнародны камітэт па раследаванні катаванняў у Беларусі даследаваў феномен прымусовых відэапрызнанняў, распаўсюджаных у Беларусі пасля падзей жніўня 2020 года, з прававога, псіхалагічнага і сацыяльна-каштоўнаснага пункту гледжання. Аўтары правялі аналіз міжнародных і нацыянальных прававых нормаў, якія парушаюцца пры трансляцыі такіх відэа.
    05.08.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці