Партрэты
Алесь Дзянісаў, Алесь Залеўскі, Андрэй Мялешка, Марына Маўчанава, Алесь Буракоў, Мікалай Бянько і Юлія Сівец.
АЛЕСЬ ДЗЯНІСАЎ (Гродна)
Штраф 4 500 000 рублёў за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КаАП РБ ч.2). Нагода – сюжэт на тэлеканале «Белсат» пра прэм’еру тэатральнай пастаноўкі «Фауст. Сны» у абласным тэатры лялек.
АЛЕСЬ ЗАЛЕЎСКІ (Гродна)
Штраф 4 500 000 рублёў за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КаАП РБ ч.2).
Нагода – сюжэт на тэлеканале “Белсат” пра прыватны музей у пасёлку Мір.
АНДРЭЙ МЯЛЕШКА (Гродна)
Два штрафы за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КаАП РБ ч.2).
Першы – 4 500 000 рублёў, другі – 5 250 000 рублёў.
Нагода – артыкулы на сайце “Беларускага Радыё Рацыя” пра акцыю гродзенскіх лекараў “За здаровае сэрца” і пра стварэнне экалагічнага заказніка.
МАРЫНА МАЎЧАНАВА (Бабруйск)
Штраф 4 800 000 рублёў за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КаАП РБ ч.2). Нагода – матэрыял на сайце тэлеканала «Белсат» пра дабрачынную арганізацыю «Клуб-5000», што збірае сродкі для хворых на анкалогію.
АЛЕСЬ БУРАКОЎ (Магілёў)
Штраф 6 000 000 рублёў за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КаАП РБ ч.2). Ператрус і вынятак камп’ютарнай тэхнікі ў яго і ў бацькоў. Нагода – некалькі публікацый на сайце рускай службы «Deutche Welle», у тым ліку пра нелегальны гандаль на беларуска-расійскім памежжы, школу правоў чалавека і свіную чуму.
МІКАЛАЙ БЯНЬКО і ЮЛІЯ СІВЕЦ (Гомель)
Пісьмовыя папярэджанні пракуратуры за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. Нагода – рэпартажы на “Беларускім Радыё Рацыя”, у тым ліку “Забыты Чарнобыль” і “Шчодрыкі па-гомельску”.
