• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдакцыя «Нашай Нівы» адмовілася супрацоўнічаць з Камісіяй па этыцы ГА «БАЖ»

    На пошту ГА "БАЖ" прыйшло паведамленне ад рэдакцыі "Нашай Нівы" з інфармацыяй, што выданне "лічыць немагчымым супрацоўнічаць з камісіяй па этыцы".

    Ліст прыйшоў перад разглядам Камісіяй па этыцы заявы Валянціна Стэфановіча з нагоды публікацыі на сайце газеты «Наша Ніва» матэрыяла са здымкам пад загалоўкам «Браты-славяне. П’едэстал Алімпіяды у Рыа па грэка-рымскай барацьбе».

    «Рэдакцыйная калегія NN.BY / «Нашай Нівы» даводзіць да вашага ведама, што лічыць немагчымым супрацоўнічаць з камісіяй па этыцы, паколькі Рэдакцыя сумняецца ў аб’ектыўнасці і неперадузятасці старшыні Камісіі па этыцы БАЖ А. Гуляева. Просім давесці гэта да ведама Камісіі на яе сённяшнім пасяджэнні.

    Ад імя рэдакцыйнай калегіі NN.BY / «Нашай Нівы», Андрэй Дынько, Ягор Марціновіч, Зміцер Панкавец, Андрэй Скурко», — гаворыцца ў лісце рэдакцыі.

    Нагадаем, пасля разгляду заявы Стэфановіча Камісія адзначыла, што ў матэрыяле «Браты-славяне. П’едэстал Алімпіяды ў Рыа па грэка-рымскай барацьбе» няма спробы характэрызаваць людзей па расавым прызнаку ці нацыянальнасці — тым больш, што нават слова “нацыя” не ўжываецца. Няма падставы для ксенафобіі (страх ці нянавісць да нечага чужога) ці расізму (канцэпцыі няроўнасці чалавечых рас).

    «Камісія адзначае, што публікацыю на сайце “Нашай Нівы” немагчыма вызначаць як здзек ці абразу, не прысутнічае ў ёй таксама і мова варожасці. Камісія пастанаўляе:

    Матэрыял «Браты-славяне. П’едэстал Алімпіяды ў Рыа па грэка-рымскай барацьбе» не ўтрымлівае парушэнняў прафесійнай этыкі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Кропкі сувязі: на Медыякэмпе зладзілі акцыю салідарнасці з палітзняволенымі калегамі

    Каля 30 беларускіх журналістаў і журналістак сустрэліся пад Вільняй на Медыякэмпе «Кропкі сувязі», каб не толькі абмеркаваць надзённыя праблемы і набыць новыя веды, але і згадаць пра тых калег, якія сёння ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі ў Беларусі за сваю прафесійную дзейнасць.
    24.08.2026

    На фэсце «Тутака» нагадалі пра палітзняволеных беларускіх журналістаў

    19.07.2026
    Акцэнты

    Медыякэмп’2026. Фотагалерэя

    Беларускія журналісты зноў сабраліся разам пад Вільняй на Медыякэмп «Кропкі сувязі», які адрадзіў даўнюю традыцыю нефармальных сустрэч сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў. Для супольнасці, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі, гэты дзень стаў магчымасцю не толькі выйсці з руціны, але і праявіць сапраўдную салідарнасць з тымі, хто зараз знаходзіцца за кратамі. Рэпартаж пра Медыякэмп чытайце ў нашым […]
    26.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.