У Вільні назвалі пераможцаў «Вольнага слова-26»
18 верасня ў Вільні прайшла цырымонія ўзнагароджання сёлетніх лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Віншуем пераможцаў!

Фота: БАЖ
Цырымонію ўручэння ўзнагарод адкрыў па відэасувязі генеральны сакратар французскага саюзу журналістаў SNJ-CGT (Syndicat national des journalistes CGT) і віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Пабла Айкель:
«На жаль, не атрымалася ў мяне пакуль дабрацца да Вільні. Але куды б я ні паехаў — у Чэхію, Польшчу ці іншую краіну, я заўжды думаю пра беларускіх палітзняволеных журналістаў і сустракаюся з тымі, хто выйшаў на волю, — з такімі, напрыклад, як Ларыса Шчыракова.
У часы, калі ўлада ваюе з такімі арганізацыямі, як БАЖ і ЕФЖ, нам вельмі важна змагацца за нашы прынцыпы і за стандарты журналістыкі. Хачу вам сказаць, што мы думаем, як палепшыць сітуацыю, як нашы арганізацыі могуць падтрымаць журналістаў у выгнанні.
На нашым апошнім з’ездзе ў Анкары мы прынялі дакумент, які заснаваў групу арганізацый з розных краін з мэтай падтрымаць журналістаў у выгнанні. Падобнае рашэнне было прынята і на апошнім з’ездзе Міжнароднай федэрацыі журналістаў, дзе былі закладзеныя асновы для падтрымкі журналістаў у выгнанні не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце.
І гэта праца будзе зроблена з вамі, не без вас. Ну а сёння віншую пераможцаў!»

Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Пабла Айкель выступае з вітальным словам падчас цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Вільня, 18 верасня 2026 года
Цырымонію ўзнагароджання вёў культуролаг, кінакрытык Максім Жбанкоў:
«У гэтым годзе мы атрымалі 75 заявак і 173 матэрыялы супраць леташніх 92 заявак і 213 матэрыялаў. Я не збіраюся зараз тлумачыць, чаму, што і як адбываецца, — хачу толькі заўважыць, што часам менш значыць больш. Ведаеце, статус нашага выгнання не пазбаўляе абавязку адпавядаць прафесійным стандартам. І я хачу адзначыць, што ўсе пераможцы гэтага году гэтым стандартам адпавядаюць», — адзначыў Максім Жбанкоў.

Лаўрэаты конкурсу «Вольнае слова». Вільня, 18 верасня 2026 года
Вынікі конкурсу
Інфармацыйныя жанры
Першае месца:
- Міраслава Льнянко, «Зеркало»
Другое месца:
- Рая Эшба, «Наша Ніва»
Трэцяе месца:
- Руслан Кулевіч, MOST / Аляксей Шота, Hrodna.life

Руслан Кулевіч на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Вільня, 18 верасня 2026 года
Відэа:
- Аляксандр Івулін, «ЧестнОК-LIVE»
«Івулін раскапаў усё пра Васіля Быкава: вярнуў Шагала, дапамагаў Алексіевіч, стаў ворагам Лукашэнкі»
Аналітычныя жанры
Першае месца:
- Марк Дзюба, «Салідарнасць»
«5 год таму адкрылі БелАЭС: што абяцалі беларусам і што яны атрымалі ў рэальнасці?»
Другое месца:
- Кірыл Папаратнікаў, «Зеркало»
Трэцяе месца:
- Таццяна Гендзель, Ганна Валынец, 1BY. GREEN
«Аднойчы я зняў гэта на відэа». Чаму ў калгасах каровы дохнуць ад холаду і голаду»

Таццяна Гендзель і Ганна Валынец на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Вільня, 18 верасня 2026 года
Трэцяе месца:
- Дзмітрый Мікалаевіч, «Позірк»
Відэа:
- Настасся Роўда, Вольга Лойка, « ТОК | TALK»
Мастацка-публіцыстычныя жанры
Першае месца:
- Мікола Бугай, «Наша Ніва»
«Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары. Водгук на кнігу Андрэя Горвата
Другое месца:
- Кацярына Сельдарэева, «Салідарнасць»

Рэдактарка «Салідарнасці» Алена Якжык прымае ўнагароду конкурсу «Вольнае слова» за калегу, якая знаходзіцца ва Украіне. Вільня, 18 верасня 2026 года
Трэцяе месца:
- Ігар Карней. «Радио Свобода»
«Жоўтыя біркі. Ігар Карней пра палітвязняў у Беларусі»
Відэа:
- «Еўрарадыё»
«Настаўнік года РБ збегла з краіны пасля даносу. Гісторыя Таццяны Крапіневіч»
Расследаванне
Першае месца:
- Аўтары: Яна Міцкевіч, Марына Дульнева. Рэдактар: Станіслаў Івашкевіч.
«Беларускі Расследавальніцкі Цэнтр-БРЦ».
«Тэхналогіі для Apple і для войска РФ: падвойныя стандарты групы беларускіх кампаній»
Расследаванне было падрыхтавана супольна з некамерцыйнай арганізацыяй па глабальнай бяспецы C4ADS, выданнямі «Важныя гісторыі», 15min.lt і праектам украінскай службы «Радыё Свабода» «Схемы», пры падтрымцы «Кіберпартызанаў».
Другое месца:
- Андрэй Шаўлюга, «Радыё Свабода»
«Сакрэтныя базы Лукашэнкі. Мапа вайсковых аб‘ектаў у Беларусі»
Расследаванне было падрыхтавана супольна з Кірылам Аўсяным («Схемы», украінская служба «Радыё Свабода»), Delfi, Eesti Ekspress

Андрэй Шаўлюга на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Вільня, 18 верасня 2026 года
Трэцяе месца:
- Аляксей Гуліцкі, «БЮРО»
@bajmedia