• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Самыя важныя паролі мы змянілі». Як БТ распавяло пра «справу БелТА» ў выніковых праграмах за тыдзень

    Беларускае дзяржаўнае тэлебачанне ў выніковых праграмах навінаў, якія падсумоўваюць падзеі тыдня, не прысвяцілі «справе БелТА» асобных сюжэтаў. Пра справу распавялі ў эфіры асабіста вядоўцы, прычым некаторыя выказвалі ўласнае меркаванне і прызнаваліся, што «не могуць быць аб’ектыўнымі».

    Іван Эйсмант, скрыншот з эфіру

    Вядоўцам выніковай праграмы за тыдзень «Галоўны эфір» на «Беларусь‑1» зʼяўляецца кіраўнік Белтелерадыёкампаніі Іван Эйсмант. Ён распачаў тэму з таго, што назваў «фразаю тыдня» словы Ганны Калтыгінай з яе тэлефоннай размовы з Марынай Золатавай, запіс праслухоўвання якой раней Следчы камітэт перадаў БТ – «Так, мы яе юзаем, мы яе тырым». TUT.by у праграме называюць наўпроставым канкурэнтам БелТА (нагадаем, наведвальнасці TUT.by у 46 разоў вышэй за наведвальнасць сайта БелТА) і нібыта «незаконны доступ» да платнай падпіскі агенцтва даваў рэсурсу сурʼёзныя бонусы. Іншая вядоўца праграмы Алена Насачова заявіла, што юрыдычную ацэнку сітуацыі дасць «следства і верагодна суд».

    «Ну а Белтелерадыёкампанія купляе падпіску БелТА, а самыя важныя паролі мы змянілі на гэтым тыдні на ўсялякі выпадак», – заявіў Іван Эйсмант.

    Ператрус у Марыны Золатавай, скрыншот з эфіру “Беларусь‑1”

    АНТ таксама ў якасці галоўнага доказу віны незалежных журналістаў цытуе словы Ганны Калтыгінай з прыватнай размовы, якую праслухоўвалі спецслужбы. Аднак потым вядоўца праграмы «Контуры» нечакана кажа: «Спрэчка, вядома, гаспадарчая, хоць і падрывае дзелавую рэпутацыю БелТА». Чаму пры гэтым гаспадарчая спрэчка вырашаецца крымінальнай справай і затрыманнямі – ён не ўдакладняе.

    Аднак найбольш цікавым аказалася асвятленне тэмы ў праграме «Тыдзень» тэлеканалу СТБ – вядоўца Юлія Огнева прысвяціла «справе БелТА» вялікую прамову і прызналася, што не можа быць абʼектыўнай, бо сама раней працавала ў БелТА.

    Юлія Огнева, вядоўца СТБ. Скрыншот з эфіру

    «Мне складана быць абʼектыўнай, таму што яшчэ паўгода таму я працавала ў БелТА і я дакладна ведаю цану кожнай секунды, калі пішаш навіны. А яшчэ я ведаю, што журналісты БелТА вельмі патрэбныя, прычым зусім не дзяржСМІ – досыць адсачыць цытаванасць», – кажа яна.

    Паводле яе, журналісты БелТА «ходзяць туды, куды трэба хадзіць і куды не пойдуць астатнія, нават калі запросяць». Справу супраць незалежных журналістаў Огнева (паўтарае «СБ-Беларусь сегодня») назвала «банальным крадзяжом». «Хоць усе мы памятаем адкуль фраза «не скрадзі». Вось вам і традыцыйныя каштоўнасці», – невядома чаму дадала вядоўца.

    Юлія Огнева таксама ўзгадала словы Калтыгінай з запісу праслухоўвання мабільных перамоваў.

    «Яны проста «тырылі» навіны…. Ператрусы і затрыманні прайшлі ў офісах – незалежных СМІ, як яны самі сябе вызначаюць. А яшчэ ў рэдакцыях «Культура» і «Навука» – праўда, гэта мала хто заўважыў, таму што яны не крычаць пра сваю нібыта незалежнасць», – дадае яна.

    Нагадаем, «справа БелТА» была распачатая паводле ч. 2 арт. 349 КК Беларусі – «несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі» (максімальнае пакаранне – 2 гады пазбаўлення волі). Паводле следства, цягам 2017–2018 гг. падазраваныя больш за 15 тыс. разоў незаконна карысталіся платнай падпіскай на стужку навінаў дзяржаўнага агенцтва БелТА.

    • Агулам 7–9 жніўня былі затрыманыя 18 журналістаў. Дзесяць з іх былі адпушчаны адразу пасля допытаў, 8 прадстаўнікоў СМІ ўзялі пад варту. Ператрусы таксама адбыліся ў офісе TUT.by, БелаПАН, дзяржаўнай газеты «Культура» і «Навука», парталу Realt.by, а таксама кампаніі «АйТиВи».
    • Журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова і рэдактаркі TUT.by Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Ганна Ермачонак і Галіна Уласік правялі за кратамі 2 содняў і былі вызваленыя 9 жніўня. Таксама 9 жніўня выйшаў на свабоду рэдактар сайта газеты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў, якога затрымалі 8 жніўня. Галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну і карэспандэнта Deutsche Welle у Беларусі Паўлюка Быкоўскага вызвалілі 10 жніўня. Усе яны застаюцца ў статусе падазраваных.
    • Дзеянні галоўнага рэдактара Марына Золатава былі кваліфікаваныя Следчым камітэтам па ч. 2 арт. 425 КК Беларусі («бяздзейнасць службовай асобы»). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкулу – 5 гадоў пазбаўлення волі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Чаму многія беларусы хочуць пакараць сілавікоў больш жорстка, чым паводле закона? Псіхіятр растлумачыў, да якіх наступстваў гэта можа прывесці

    01.02.2024

    Применение диффамационных составов преступлений и правонарушений

    14.03.2024
    Акцэнты

    Как уйти на каникулы всей редакцией? Опыт издания The Appeal

    The Appeal — некоммерческая новостная организация, которая освещает проблемы системы уголовного права и института исполнения наказания в США. Дважды в году редакция уходит на каникулы всей командой: на одну неделю летом и на две недели зимой. При этом у сотрудников остаются и их индивидуальные отпуска, которые они могут использовать в другое время. Зачем это делать и как на практике организовать такой перерыв, рассказывают руководители издания — управляющий редактор Тара Фрэнсис Чан и директор по стратегии и правовым вопросам Молли Грин.
    02.01.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці