• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Вершыкі пакуль на паўзе, бо галава занятая процьмай важных інструкцый». Навіны ад Андрэя Кузьнечыка

    МУС уключыла журналіста Андрэя Кузнечыка ў спіс экстрэмістаў. Журналісту Свабоды Андрэю Кузьнечыку ў Наваполацкай калёніі выдалі бэджык «экстрэміста»: гэта азначае, што доўгатэрміновае спатканьне з жонкай будзе доўжыцца толькі суткі. Дзіцячыя вершы, якія Андрэй пісаў, пакуль «пастаўленыя на паўзу».

    «За вакном нечакана ўбачыў паходню на коміне нейкага заводу — такі дзіўны і ў нечым сымбалічны краявід»

    Празь месяц пасьля разгляду апэляцыі Вярхоўным судом палітвязьня Андрэя Кузьнечыка этапавалі з Магілёўскай турмы № 4 у Наваполацкую калёнію № 1 узмоцненага рэжыму, дзе ён будзе адбываць 6‑гадовае пакараньне.

    «Цяпер тыдні два будзе інтэнсіўная навука і практыка новых парадкаў, звычаяў і правіл жыцьця. Тут, як і чакалася, менш кратаў, больш руху, менш нікатынавай дымавухі, прывыкаю зноўку спаць безь сьвятла. Але разглядацца і ўваходзіць у курс буду яшчэ доўга.

    У мяне штодня дзяжурствы, адзначэньні, запаўненьні, заняткі інтэнсіўнага пагружэньня ў рэчаіснасьць. Але гэта пакуль праца з швабрай і шчоткай, а што будзе далей — раскажу. Арганізм, тры сэзоны адседзеўшы, зьдзіўляецца часам узрослай актыўнасьці. Падсеў голас, пад раніцу, як ня так у сьне варухнесься, нагу зьвядзе», — піша Андрэй у лісьце да жонкі Алесі. МУС уключыла журналіста Андрэя Кузнечыка ў спіс экстрэмістаў.

    Умовы ў наваполацкай калёніі лепшыя за магілёўскую турму. Ежа даволі смачная, асабліва нахвальваюць зьняволеныя хлеб.

    «Вада з крана нармальная, паветра зь лёгкім індустрыяльным адценьнем, але цалкам ОК. За вакном нечакана ўбачыў паходню на коміне нейкага заводу — такі дзіўны і ў нечым сымбалічны краявід.

    Сны сьняцца, але зь першай сэкунды пад’ёму столькі момантаў вымагаюць засяроджанасьці і дапільноўваньня, што запамінаць сны забываюся. Зрэшты, там без сэнсацый. Але ўжо некалькі разоў у некалькіх месцах спасьцерагала мяне нечаканае дэжавю. Быццам бы і ня раз сьніў гэтае месца, але вельмі даўно, ці не ў дзяцінстве. Можа, гэта проста прасякнутае роднай Дзьвіной паветра так дзейнічае?» — піша Андрэй.

    «Вершыкі пакуль на паўзе»

    Лісты застаюцца для палітвязьняў ледзьве не адзінай крыніцай інфармацыі, повязьзю зь сям’ёй. А вось новыя вершы для сваіх маленькіх дачкі і сына Андрэй не дасылаў ужо больш за месяц.

    «Вершыкі пакуль на паўзе, бо галава занятая процьмай важных інструкцый, альгарытмаў, інфармацыі.

    Была спакуса спаслацца на цэйтнот і напісаць ліст на выходных. Але ж няма нічога радасьней за той момант, калі трымаеш у руках белы канвэрт ад блізкага чалавека, нават калі ў ім няма асаблівых навінаў. Сёньня раніцай на зарадцы думаў, як вы зьбіраецеся ў школу і які ня самы яркі і чысты ўсход, — піша Андрэй жонцы Алесі, дачцэ Яніне і сыну Мацьвею.

    «Пакуль падаецца, што я немагчыма далёка ад вас. Але ж розумам ведаю, што гэта ня так. Бачыў усьмешкі, бачыў нізкія беларускія аблокі, неўзабаве пабачу вашы лісты. А цёплыя ўспаміны і сьветлыя думкі пра вас падтрымліваюць мяне і вабяць у шчасьлівую нашу будучыню», — піша Андрэй.

    «Выдалі мне бэджык «экстрэміста»

    У беларускіх калёніях «схільных да экстрэмізму» вязьняў пазначаюць адмысловымі жоўтымі біркамі. У «пераліку грамадзян, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», — такі пералік складае Міністэрства ўнутраных спраў, — на сёньняшні дзень фігуруюць імёны 479 чалавек, большасьць зь іх адбываюць пакараньні і прызнаныя палітзьняволенымі.

    «Выдалі мне бэджык „экстрэміста“. На жаль, гэта значыць, што доўгатэрміновае спатканьне будзе адны суткі ўсяго, і зь яго нельга будзе вынесьці нічога з сабой, ніякай ежы. Аёй.

    Я стараюся трымацца патрэбнага тэмпу альгарытмічнасьці і імклівасьці. Праўда, у гэтай сытуацыі мая летуценнасьць можа калі-нікалі мяне, баюся, падвесьці. А можа, я і тут акажуся пасьпяховым вучнем без крытычных хібаў і адпаведных паўз у ліставаньні. У любым выпадку, не хвалюйся і не бяры да галавы, мы ўжо з табой пра гэта размаўлялі», — Андрэй спрабуе падрыхтаваць жонку да самага рознага разьвіцьця падзей. І дзеліцца сваімі посьпехамі ў мэнтальных практыках.

    «Калі пахаладала на дварэ, спрабаваў сагрэцца ўяўленьнямі. Марскі пляж, гарачы горад, Цнянка не спрацавалі. Але падзейнічала ўяўленьне вашых абдымкаў. Як у той рэкляме, дзе мама і дзеці трымаюць тату, як пасы бясьпекі. А вы мяне саграваеце. Такі нечаканы кантакт: блізкасьць. Так што холад мне ня страшны».

    Чытайце яшчэ: 

    Задачка со звездочкой: свобода слова, права человека или национальная безопасность?

    “У Еўропе стаміліся ад непрыгожых амерыканцаў”: выказалася ў эфіры БТ выкладчыца БДУ Алеся Кузьмінава

    «Павал адмаўляўся ад усіх прац дзеля магчымасьці езьдзіць у Беларусь». Жонка Мажэйкі пра паўторную справу мужа

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці