Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Прапаганда раённага ўзроўню. Як на Берасцейшчыне «хэйцяць» Польшчу
Берасцейскім раённым камітэтам у канцы жніўня далі заданне: максімальна жорстка ганьбіць Польшчу – паведамляюць крыніцы «Белсату». Прапанаваная схема працы простая: усім раёнкам дасылаецца адзін матэрыял, і яны яго публікуюць. Каллегі з «Белсату» пагарталі берасцейскія медыі, паглядзелі, як яны справіліся з заданнем.
Палітвязню Дзянісу Івашыну ўжо год не могуць даслаць перадачу з вітамінамі
Пра гэта ў тэлеграм-канале напісала жонка палітвязня.
Стала вядома, за што палітвязень Ігар Лосік трапіў у ПКТ, дзе знаходзіцца паўгода
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал аб’яднаньня былых беларускіх сілавікоў BelPol, піша Свабода.
У дзяржаўную газету ў Бярозе прызначылі новую галоўную рэдактарку
Галоўнай рэдактаркай бярозаўскай раённай газеты «Маяк» з 16 кастрычніка з’яўляецца 24-гадовая Аляксандра Дзербіс. На гэтай пасадзе яна змяніла Аляксандра Крагеля, які не меў журналісцкай адукацыі, а цяпер пасля працы ў рэдакцыі прызначаны намеснікам старшыні Бярозаўскага райвыканкама, дзе адказвае за ідэалогію.
Паводле інфармацыі ад праваабаронцаў, вядоўца і блогерка Ганна Бонд на волі
Ганну абвінавачвалі па артыкуле 24.3 КаАП — непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі.
«Больш нашага кантэнту пра Беларусь будзе даступна шырокай аўдыторыі». Інфармагенцтва «Позірк» запусціла сайт
Сёння, 16 кастрычніка, інфармагенцтва «Позірк», якое было створана былой камандай БелаПАН і Naviny.by, абвесціла аб тым, што запусціла сайт. Ён мае тры версіі — беларускую, рускую і ангельскую.
Камітэт абароны журналістаў: на Блізкім Усходзе загінулі 12 журналістаў, 8 параненыя, 2 зніклі
Вайна доўжыцца крыху больш за тыдзень, але за гэты час медыясектар ужо панёс велізарныя страты. Паводле звестак Камітэта абароны журналістаў, на тэрыторыі Ізраіля, Сектара Газа і Лівана загінулі 12 прадстаўнікоў СМІ, 8 параненыя, 2 зніклі.
Траціна асуджаных журналістаў у Беларусі – супрацоўнікі «Белсату». За кратамі – 13 супрацоўнікаў
У выніку рэпрэсіяў пасля сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі ў 2020 годзе за кратамі апынуліся дзясяткі тысячаў чалавек. На дзень 14 кастрычніка 2023 года, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі – 1482 палітычныя вязні. Сярод іх – 13 асобаў, якія ў розны час супрацоўнічалі з «Белсатам»: гэта траціна ад усіх супрацоўнікаў медыяў, якія застаюцца ў турмах Беларусі, піша «Белсат».
Экс-вядучая перадачы пра футбол на БТ Крысціна Козел вучыцца на нумаролага
Крысціна Козел — былая вядучая перадачы пра футбол на БТ, жонка паўабаронцы зборнай Беларусі па футболе Яўгена Яблонскага. Спартовы праект яна запускала і на ютубе, але пасля захапілася іншым, са спасылкай на «Трыбуну», піша «Наша Ніва».
Галоўрэд СБ: Калі вы пачулі словы «правы чалавека», ведайце, гэты чалавек — вораг нашай краіны
Галоўны рэдактар газеты лукашэнкаўскай адміністрацыі «Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук выказаўся наконт дэмакратыі і правоў чалавека, піша «Наша Ніва».
Спачуваем Ірыне Новік з нагоды смерці мужа
Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае глыбокія спачуванні нашай калезе Ірыне Новік з нагоды смерці мужа. Мы падзяляем вашу журбу і звяртаем да вас словы падтрымкі і суцяшэння. Сілаў усё гэта вытрымаць.
Смуткуем разам з вамі...
Мадэрнізаваць электрастанцыю дзеля радыё: як запускалі вяшчанне ў Баранавічах за польскім часам
Напярэдадні Другой сусветнай вайны Польскае радыё вырашыла ахапіць вяшчаннем тэрыторыі Польшчы паміж Львовам і Вільняй, дзе на той час не было ўласных радыёстанцый. Гаворка ідзе перш за ўсё пра Палессе, Наваградскае ваяводства і Валынь. Пра польскую радыёстанцыю ў Баранавічах у рубрыцы «Машына часу» распавядае гукарэжысёр Польскага радыё, даследчык польскай радыёфаніі Кшыштаф Саган.
TikTok-старонка «baj.bу» — у новым папаўненні «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Сёння Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абнавіла свой спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапілі ў тым ліку Instagram-старонка «margarita.levchuk.official», YouTube-канал «Белсат LIFE», сайт, старонкі праекта ў сацсетках і e-mail «Волковыск.ВY», а таксама TikTok-старонкі «Настоящее время. Беларусь», «Жизнь-малина» і «baj.bу».
Касьцюгова ў калёніі мыла посуд, цяпер працуе на швейнай вытворчасьці
У гомельскую жаночую калёнію № 4 Валерыю Касьцюгову зьмясьцілі ў жніўні, пасьля больш як двух гадоў утрыманьня ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Раённая газета «Веснік Глыбоччыны» абмежавала доступ да свайго сайта з‑за мяжы
Ужо трэці дзень не адкрываецца сайт «Весніка Глыбоччыны» са звычайных браўзераў у карыстальнікаў замежжа. Але яго можна адкрыць праз адмысловы VPN.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці