• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Больш за 5,5 тысячы долараў выдаткоўвае Брагінскі выканкам на падпіску на дзяржаўныя СМІ

    Сярод падпісных выданняў — толькі дзяржаўныя: «Гомельская праўда», «Маяк Палесся», «Беларусь Сегодня», «Настаўніцкая газета», «Культура». На падпіску плануецца выдаткаваць 17 907 рублёў (прыкладна 5647 долараў). І гэта не на ўвесь год, а на першы квартал, то бок на тры месяцы.

    Па тры асобнікі дзяржаўных выданняў пойдзе ў населеныя пункты Вуглы, Буркі, Чамярысы, Малейкі, Малажын, Краснае і пасёлак Камарын. Аднак больш за ўсё сродкаў выдзяляецца для ўстановаў аддзелаў культуры і адукацыі Брагінскага райвыканкама. Аддзел адукацыі Брагінскага райвынкама збіраецца выпісаць 71 камплект дзяржаўных газет на суму 5487 беларускіх рублёў. Гэта па 11 камплектаў “Беларусь Сегодня” і “Гомельскай праўды”, якія збіраюцца выпісваць 1 месяц. 22 камплекты “Настаўніцкай газеты”, 1 камплект “Зборніка нарматыўных дакументаў”, 1 камплект “Аддзела кадраў”, якія збіраюцца выпісваць на тры месяцы.

    Больш за ўсё грошай пойдзе на раённую брагінскую газету “Маяк Палесся”: на квартал просяць 25 камплектаў, на што выдаткоўваецца 2467 беларускіх рублёў.

    Аддзел культуры Брагінскага райвыканкама збіраецца выдаткаваць на падпіску яшчэ больш грошай: 9 538 беларускіх рублёў. Аддзел ідэалагічнай работы збіраецца выпісваць “Советкую Беларусь”, “Гомельскую праўду”, “Маяк Палесся” і “Культуру”. Больш за ўсё грошай у ідэолагаў пойдзе на “Маяк Палесся”: 1480 беларускіх рублёў.

    Сярод установаў аддзела культуры, якія выдаткоўваюць грошы на ведамасную падпіску, — гэта “Брагінская цэнтральная раённая бібліятэка”. Больш за ўсё сродкаў пойдзе на дзяржаўныя прапагандысцкія выданні “Беларусь Сегодня”, “Гомельская праўда” і “Маяк Палесся”. Гэтыя газеты будуць выпісваць па 14 камплектаў цягам трох месяцаў. На гэта пойдзе каля 5 тысяч беларускіх рублёў. І ўсяго адна тысяча беларускіх рублёў пойдзе на іншыя выданні кшталту “Мастацтва”, “Служба выратавання”, “Мишутка”, “Сваты”. Менш за ўсё сродкаў пойдзе на выданне “Бібліятэчны свет” – усяго 8 рублёў 43 капейкі.

    Такім чынам, больш за ўсё грошай у Брагінскага райвыканкама пойдзе на тры прапагандысцкія выданні: “Беларусь Сегодня”, “Гомельская праўда” і “Маяк Палесся”. Між іншым у 2020 годзе галоўны рэдактар раёнкі “Маяк Палесся” Галіна Шаўчэнка пісала ў артыкулах пра замежных лялькаводаў, называла пратэстоўцаў “леваруциенеры”, якія не ведаюць сапраўднай працы. І вось цяпер на нецікавае прапагандысцкае выданне выдаткоўваюцца немалыя бюджэтныя сродкі.

    Чытайце яшчэ:

    Крызіс даверу ці крызіс аўдыторыі? Гарачая спрэчка наконт «паразы ў інфармацыйнай вайне»

    12 пунктаў ад відэааблогера — пра тое, чаму ў Беларусі памерла здымка з паветра

    Провластные тролли в региональных пабликах: кто они?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці