• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр выкладчык журфака БДУ. Пасля 2020 года ён даносіў на студэнтаў

    50-гадовы Уладзімір Капцаў выкладаў на журфаку БДУ рускую літаратуру. 

    «Сумная навіна. Пайшоў з жыцця дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Уладзімір Анатольевіч Капцаў», — паведамілі ў тэлеграм-канале факультэта і выказалі спачуванні блізкім выкладчыка. 

    Памёр Уладзімір Капцаў 26 лістапада. Абставіны ў афіцыйным паведамленні не прыводзяцца. На факультэце меркаванай прычынай смерці называюць інфаркт. 

    Уладзіміру Капцаву было 50 гадоў, Нарадзіўся ён у Аршанскім раёне (вёска Барань), скончыў філфак БДУ па спецыяльнасці «руская мова і літаратура», а пасля атрымаў вучоную ступень кандыдата філалагічных навук. На журфаку працаваў 23 гады. На працу штодзень ездзіў электрычкай з Барысава. 

    Пра лекцыі выкладчыка па рускай літаратуры былыя студэнты адгукаюцца пазітыўна, называючы іх натхняльнымі і цікавымі, а выкладчыка харызматычным.

    Аднак у 2020 годзе, паводле сведчанняў былых студэнтаў, Уладзімір Капцаў, як і некаторыя іншыя выкладчыкі журфака БДУ, даносіў на пратэстна настроеных калег і студэнтаў установы, а таксама ўдзельнічаў у пастанове пра вымовы апошнім за акцыі пратэсту на факультэце.

    «Апошнім часам у яго была вельмі моцная, так бы мовіць, дэпрэсія. Казалі, што нават на лекцыях выглядаў выпіўшым, а першакурснікі кпілі з гэтага», — кажуць студэнты.

    Чытайце яшчэ:

    «Я адрозніваю, дзе прапаганда, а дзе праўда. Тады мне варта паступаць на журфак БДУ?» На складанае пытанне адказвае Глафіра Жук

    Крызіс даверу ці крызіс аўдыторыі? Гарачая спрэчка наконт «паразы ў інфармацыйнай вайне»

    Падручнік з адказамі на беларусафобныя стэрэатыпы. Блогер «daroha» Валер Руселік — пра новы відэапраект «Хрусь і папалам»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці