• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Польскія журналісты заклікалі сейм і сенат расказваць пра Анджэя Пачобута на міжнародным узроўні

    Рада польскіх медыяў звярнулася да ўладаў краіны з заклікам зрабіць усё магчымае для вызвалення Анджэя Пачобута і іншых супрацоўнікаў польскіх СМІ, якія апынуліся за кратамі ў Беларусі.

    Журналісты ў звароце да спікераў сейму і сенату прапанавалі «прыняць меры ва ўсіх магчымых сферах». У тым ліку звярнуцца ў міжнародныя арганізацыі і да прадстаўнікоў Еўразвязу, каб вызваліць Анджэя Пачобута і іншых журналістаў польскіх медыяў, піша Gazeta Wyborcza

    «Няма свабоды без свабодных медыяў. Няма свабоднай Беларусі без журналістаў, якія працуюць, не баючыся за сваё жыццё і здароўе», — адзначаюць рэдактары ў дакуменце.

    Польскія калегі падкрэсліваюць, што яны салідарная з усімі беларускімі журналістамі:

    «Рада польскіх медыяў выказвае захапленне і павагу ўсім журналістам, якія працуюць у Беларусі ў надзвычай цяжкіх умовах рэпрэсіўнай дзяржавы».

    Рада польскіх медыяў — арганізацыя, якая аб’ядноўвае рэдактараў больш чым 20 рэдакцый польскай прэсы, інтэрнэту, радыё і тэлебачання. Сярод іх Gazeta Wyborcza, Rzeczpospolita, Gazeta.pl, OKO.press, Onet.pl, Radio RMF FM, TVN 24 і іншыя вядомыя ў краіне СМІ. Рада была створана ў кастрычніку 2023 года з мэтай абароны свабоды слова і журналісцкай прафесіі.

    Анджэй Пачобут — актывіст польскай меншасці ў Беларусі, журналіст, карэспандэнт «Wyborczej». Знаходзіцца ў беларускай турме больш за 2,5 гады. У лютым 2023 года суд у Гродне прысудзіў яму 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Зараз Пачобут адбывае пакаранне ў Наваполацку.

    У кастрычніку Саюз палякаў Беларусі, які штомесяц ладзіць пікеты салідарнасці за вызваленне асуджанага, паведаміў, што Анджэй Пачобут дагэтуль не мае доступу да лекаў для сэрца.

    Чытайце яшчэ:

    «Вінаградава ў ШІЗА не зламалі». Вольскі запусціў хвалю салідарнасці з Паўлам Вінаградавым

    Вярхоўны суд вызваліў Таццяну Пыцько з-за кратаў, а відэааператару Вячаславу Лазараву зменшыў тэрмін пакарання

    Кніга аўтара «Новага часу» Міколы Дзядка пра турму выйшла па-польску

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia

    Больш матэрыялаў

    Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці