• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аўтамабільны партал ABW абвясціў аб аднаўленні працы, але з іншымі заснавальнікамі

    Сёння, 17 студзеня, партал ABW пачаў аднаўляць навінавую стужку. У першай жа публікацыі пасля вымушанага перапынку выданне паведамляе, што сярод прыхільнікаў знайшліся тыя, хто захацеў стаць новым уладальнікам ABW. Аднак у выходных дадзеных па-ранейшаму пазначана ТАА «Бонусторг».

    — У нашага партала мноства чытачоў і прыхільнікаў, сярод якіх знайшліся тыя, хто захацеў стаць новым уладальнікам ABW, — адзначаецца ў паведамленні. — Сёння ў abw.by новыя заснавальнікі, якія падхапілі эстафету 30-гадовай гісторыі газеты «Автобизнес» — самага аўтарытэтнага аўтамабільнага выдання Беларусі.

    У адноўленай стужцы навінаў — звычайныя паведамленні пра міжнародныя падзеі, таксама сустракаюцца беларускія інфанагоды. Напрыклад, пра змены ў натарыяльным афармленні куплі-продажу аўтамабіляў ці пра пашырэнне спецыяльнасцяў у некаторых беларускіх універсітэтах, звязаных з распрацоўкай і эксплуатацыяй транспарта. Аўтаркай некаторых публікацыяў пазначана Марына Ажгірэй, якая доўгія гады працавала ў выданні.

    — У нашых планах — актыўнае развіццё медыярэсурсаў і акаўнтаў ABW у сацыяльных сетках, — сцвярджае каманда партала. — Мы адкрытыя для вашых ідэй і прапаноў і гатовыя на старонках ABW даць слова знакамітым і маладым аўтаэкспертам, рэпарцёрам і журналістам, якім цікавая аўтамабільная тэматыка. Вядома, будуць і змены, якія, спадзяемся, ацэняць як нашы пастаянныя чытачы, так і новая аўдыторыя рэсурсу.

    Раней, яшчэ да 2020 года, «Автобизнес» уздымаў вострыя і крытычныя для ўлады пытанні. У прыватнасці, асвятляў канфлікты паміж аўтаўладальнікамі і ДАІ, размяшчаў публікацыі з судовых працэсаў, крытыкаваў МУС. Як зменіцца рэдакцыйная палітыка цяпер, стане зразумела ў хуткім часе.

    Нагадаем, ABW заявіў аб поўным спыненні працы 19 лістапада 2023 года. На сайце з’явіўся развітальны ліст ад рэдакцыі. Медыя падзякавала сваім чытачам за адданасць, падтрымку і крытыку, партнёрам — за давер і крэатыў, а калегам-канкурэнтам — за матывацыю да ўдасканалення.

    Літаральна за месяц да гэтага сілавікі затрымалі дырэктара партала Віталя Палякова. Праўладныя Telegram-каналы апублікавалі відэа, на якім той прызнаваў, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту. А ў студзені 2023 года галоўную рэдактарку ABW Юлію Мудрэўскую асудзілі да 1,5 года калоніі паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). У снежні 2022 года вырак вынеслі рэдактару спецпраектаў выдання Юрыю Гладчуку — яму прысудзілі 2,5 года калоніі.

    Чытайце яшчэ:

    «Простите за такой обидный и непредсказуемый финал». Белорусских медиа остается все меньше. Посмотрели, какие из них закрылись в 2023 году

    «Вместо эпилога». ABW.by в прощальном письме благодарит читателей, партнеров и конкурентов

    «Подошли к тому моменту, когда готовы прекратить работу сайта ABW.BY». Учредители автопортала выступили с громким заявлением

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці