• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Бабруйск стаіць за незалежную журналістыку

    5 лістапада бабруйскія журналісты сабраліся, каб падтрымаць міжнародную акцыю “Станем за журналістыку” і выказаць салідарнасць з калегамі, якіх пераследуюць за іх прафесійную дзейнасць.

    Бабруйскія журналісты падчас сустрэчы паразмаўлялі пра незалежную журналістыку і далучыліся да флешмобу з адмысловымі карцінкамі.

    – Менавіта дзякуючы незалежным журналістам асвятляюцца ўсе самыя вострыя праблемы і паказваюцца хібы грамадства, гэта дазваляе людзям убачыць, што адбываецца насамрэч у краіне, – разважае журналіст, сябра ГА “БАЖ” Яўген Васьковіч. – Але падчас працы трэба ўлічваць, у якой мы краіне, таму журналістам у нашых умовах ніколі не трэба забывацца пра асцярожнасць.

    img_20181105_161001_765.jpg

    – Мы стаім за незалежную журналістыку, мы прызвычаіліся да гэтага словаспалучэння, але асабіста для мяне яно дзіўна гучыць, бо як можна дзяліць журналістыку на залежную і незалежную? – сказаў журналіст з Бабруйска Дзяніс Носаў. – Журналістыка апрыёры – незалежная, калі яна сапраўды журналістыка, а не прапаганда.

    img_20181105_164030_501.jpg

    – Я лічу, што важна і трэба стаяць за журналістыку, як і ўвогуле быць нам усім, журналістам, салідарнымі, – зазначае журналістка, сябра ГА “БАЖ” Алеся Лацінская. – Як паказваюць апошнія падзеі, ад пераследу з боку дзяржавы ніхто сёння не застрахаваны, нават такія буйныя СМІ, як БелаПАН і TUT.BY. Гэта можа адбыцца з любым і ў любы дзень, і таму нам так важна стаяць адзін за аднаго.

    img_20181105_164026_583.jpg

    Кампанія “Станем за журналістыку” праводзіцца кожны год. Асноўная мэта сёлетняй акцыі – падтрымаць журналістаў, якія пацярпелі ў сувязі з так званай “справай БелТА”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці