• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Бастунец пасля сустрэчы з Карлюкевічам: “Мы дамовіліся абмяркоўваць змены ў Закон “Аб СМІ”

    Старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэй Бастунец сустрэўся з міністрам інфармацыі Беларусі Аляксандрам Карлюкевічам.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/600_4.jpg

    — Гэта была наша першая сустрэча пасля прызначэння спадара Карлюкевіча на пасаду міністра і яна пакінула ў мяне прыемнае ўражанне. Мне падалося, што міністр гатовы да дыялогу, гатовы слухаць нашы меркаванні, — расказаў Андрэй Бастунец Прэс-службе ГА “БАЖ”.

    — Галоўная тэма, якую мы абмяркоўвалі, — планаваныя змены заканадаўства ў галіне СМІ. Міністр паведаміў, што пакуль канкрэтныя папраўкі заканадаўства не падрыхтаваныя. Тычыцца яны будуць, як гаварылася і раней, дзейнасці электронных СМІ (тэлебачанне і радыё) і сферы інтэрнэта. Міністэрства пагадзілася прыцягнуць прадстаўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў для абмеркавання зменаў у заканадаўства. У якой форме гэта будзе адбывацца — стане зразумела бліжэйшым часам.

    Мы дамовіліся, што БАЖ у сакавіку прадставіць у Мінінфарм свае прапановы па ўрэгуляванні дзейнасці і вызначэнні статуса журналістаў-фрылансераў. Пакуль пазіцыя Міністэрства інфармацыі палягае ў тым, што фрылансер павінен быць звязаны з нейкай канкрэтнай рэдакцыяй. Хоць і пазаштатна.

    Сярод іншых праблем, якія абмяркоўваліся, — пытанне блакавання сайтаў. Аляксандр  Карлюкевіч каротка сказаў, што сваю пазіцыю Міністэрства інфармацыі неаднаразова выказвала, у тым ліку ў заявах: зацікаўленыя ў вырашэнні сітуацыі ўладальнікі заблакаваных рэсурсаў павінны звярнуцца ў Міністэрства інфармацыі.

    Зразумела, што па шэрагу пытанняў пазіцыі Мінінфарма і БАЖа разыходзяцца, але сустрэча паказала, што гэта не ёсць перашкодай для іх абмеркавання.

    Пакуль мы дамовіліся пра яшчэ адну сустрэчу бліжэйшым часам, на якой больш шчыльна абмяркуем праблемы журналістаў-фрылансераў і, магчыма, іншыя пытанні, звязаныя са зменай заканадаўства аб СМІ, — расказаў кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці