• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусы хочуць стварыць «ідэальны беларускі голас» для штучнага інтэлекту – вы можаце дапамагчы

    Каманда беларусаў запусціла праект Sono­ra, каб стварыць першы студыйны датасэт для якаснага сінтэзу беларускай мовы. На праект ужо сабралі больш за 1700 еўра з патрэбных 13 000.

    Ілюстрацыйнае фота: John Taran / Pexels.com.

    Сваю ініцыятыву каманда называе «першым беларускім тэхналагічным голасам». Мэта Sono­ra – стварыць якасную TTS-мадэль (Text-to-Speech) сінтэзу маўлення, якая зможа ператвараць беларускі тэкст у натуральнае чалавечае маўленне.

    «Мы хочам, каб беларуская мова гучала ў сучасных тэхналогіях – у дадатках, аўдыякнігах, адукацыі і AI-прадуктах. Сёння яна амаль не прадстаўлена ў свеце штучнага інтэлекту. Гэта значыць, што без намаганняў з боку супольнасці яна можа проста не апынуцца ў будучыні, дзе тэхналогіі ўсё часцей размаўляюць з намі голасам», – расказала каманда.

    Цяпер каманда збірае грошы на галоўны этап – стварэнне аўдыядатасэта. Гэта набор прафесійных студыйных запісаў, на якіх пасля будзе навучацца мадэль штучнага інтэлекту.

    Менавіта ад якасці такога датасэта залежыць, як будзе гучаць мова: «робатна» ці натуральна, з інтанацыяй і эмоцыямі.

    Над праектам працуюць лінгвісты, AI-інжынеры, спецыялісты па гуку і носьбіты беларускай мовы. Сабраныя грошы пойдуць на студыйны запіс, працу дыктараў і гукааператараў, апрацоўку аўдыя, падрыхтоўку тэкстаў і арганізацыю працы каманды.

    «Важна: гэты збор не пра гатовы прадукт. Гэта інвестыцыя ў базу, без якой немагчыма пабудаваць паўнавартасную тэхналогію сінтэзу маўлення, і першы крок да таго, каб беларуская мова стала часткай сучасных галасавых і штучна-інтэлектуальных рашэнняў», – расказала каманда Sono­ra.

    Падтрымаць праект можна тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.