• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Белсат» зноў паспрабуе акрэдытаваць сваіх карэспандэнтаў у Беларусі

    Пра гэта заявіла дырэктарка тэлеканала Агнешка Рамашэўская-Гузы ў інтэрв’ю БелаПАН 19 красавіка. Журналістка прыехала ў Беларусь упершыню за 10 гадоў.

    Агнешка Рамашэўская-Гузы ў снежні 2005 года была дэпартаваная з Беларусі за сваю прафесійную дзейнасць, і пасля гэтага беларускае консульства ў Варшаве некалькі разоў адмаўляла ёй у візе.

    Цяперашні допуск у краіну можа быць вынікам пэўнай лібералізацыі перад прэзідэнцкімі выбарамі, лічыць спн. Рамашэўская. Па яе словах, «Белсат» выкарыстае гэта для таго, каб у чарговы раз паспрабаваць акрэдытаваць у Беларусі сваіх карэспандэнтаў. Але «трэба разумець, што гэтая сістэма непрадказальная», – кажа журналістка.

    У 2014 і 2015 г.г. беларускія суды дзевяць разоў штрафавалі беларускіх журналістаў за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі.   

    Упершыню «Белсат» падаў у МЗС дакументы на рэгістрацыю прадстаўніцтва тэлеканала як часткі Польскага тэлебачання (TVP) у Беларусі 20 снежня 2008 года.

    У лютым Міністэрства замежных спраў прыпыніла іх разгляд, спаслаўшыся на тое, што яны аформленыя неналежным чынам.

    У 2009 г. «Белсат» паўторна звярнуўся ў МЗС па рэгістрацыю, але ў ліпені Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што для рэгістрацыі зноў не хапае аднаго дакумента.

    У 2013 г. тэлеканалу зноў адмовілі.

    23 красавіка 2007 года Польскае грамадскае тэлебачанне (TVP) і Міністэрства замежных спраў Польшчы падпісалі пагадненне пра стварэнне спадарожнікавага тэлеканала «TV Беларусь». Яго дырэктаркай была прызначаная А.Рамашэўская. 18 ліпеня TVP зацвердзіла ў сваёй структуры новы спадарожнікавы тэлеканал, які атрымаў назву «Белсат». Вяшчанне «Белсата» пачалося 10 снежня 2007 года. Канал фінансуецца з рэзервовага бюджэту польскага МЗС.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці