• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Белтэлерадыёкампанія адрэагавала на прапанову ўключыць праграмы «Белсату» у сетку кабельнага тэлебачання

    У афіцыйным адказе няма ні слова пра вартасць кантэнту «Белсату» для беларускай аўдыторыі або пра магчымасць супрацы з «Белсатам» у сетцы кабельнага вяшчання. Замест гэтага пазначаны спіс беларускамоўных праграмаў на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/img_1392-660x440.jpg

    Петыцыя аб уключэнні тэлеканалу «Белсат» у сетку кабельнага тэлебачання на тэрыторыі Беларусі была накіравана ў Міністэрства інфармацыі Беларусі, а таксама да Белтэлерадыёкампаніі 1 лістапада.

    Афіцыйным тэлеканалам прапанавалі стварыць сумесную рэдакцыю, якая б працавала на базе аднаго з існуючых кабельных тэлеканалаў з дадаткам прадуктаў тэлеканалу «Белсат».

    На гэты час адзіны адказ атрымалі ад намесніка галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканалу «Беларусь 1» Сяргея Шышко. У лісце пералічаныя праграмы, што выходзяць на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі па-беларуску. Ніякай рэакцыі на прапанову супрацы з «Белсатам» у адказе няма.

    «Уся прадукцыя Белтэлерадыёкампаніі арыентуецца на самае шырокае кола аўдыторыі. Творчы калектыў сочыць за новымі тэндэнцыямі развіцця тэлеіндустрыі і прапаноўвае самы цікавы кантэнт сваім гледачам», – напісана ў адказе Белтэлерадыёкампаніі.

    Гаворка ў петыцыі вялася аб неабходнасці павелічэння колькасці і разнастайнасці беларускамоўных праграмаў на беларускім тэлебачанні. Акрамя таго, тэлеканал «Белсат» прапаноўвае еўрапейскія фільмы і серыялы ў беларускамоўнай агучцы, аўтарскія праграмы, ніяк не звязаныя з унутранай палітыкай Беларусі, але цікавыя шырокаму колу гледачоў: шоу «Прыват», тэлецыклы «Вяскоўцы», «Людскія справы», «Bel­sat Music Life» ды іншыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці