• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера Паўла Спірына асудзілі на 4,5 года калоніі агульнага рэжыму

    Мінскі гарадскі суд асудзіў блогера Паўла Спірына на чатыры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму, перадае "Белсат".

    Яго вінавацілі ў наўмысным распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Падставай для крымінальнай справы стаў фільм Спірына «Грань», дзе распавядаецца пра гандаль наркотыкамі ў Беларусі. Стужка была прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай. Аўтар спрабаваў праз суд аспрэчыць гэтае рашэнне, але безвынікова.

    Таксама у абвінавачанні фігураваў відэаролік Спірына «Жудасная таямніца генпракурора Беларусі. Карт-бланш на садызм». У ім расказвалася пра падзеі 9 жніўня і гвалт сілавікоў над мірнымі дэманстрантамі

    На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Спірын падаваў заяўку, але не змог зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці