• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогеру Андрэю Павуку зноў пагражаюць — гэтым разам з Кеніі

    Міліцыя Акцябрскага раёна яшчэ не знайшла тых, хто пагражаў мясцоваму блогеру, сябру ГА “БАЖ” Андрэю Павуку з філіпінскага тэлефоннага нумара, як не заставілі сябе чакаць новыя пагрозы і абразы. Гэтым разам з тэлефоннага нумара, зарэгістраванага нібыта ў Кеніі.

    Андрей Паук

    “Варта было мне напісаць заяву ў міліцыю на начальніка Акцябрскай  раённай камунальнай гаспадаркі Юрыя Фурса, як прыйшло паведамленне ў Viber з Кеніі. Зноў такі з абразамі і пагрозамі. Я мяркую, што тут не абышлося без самой міліцыі”, — сказаў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Андрэй Павук.

    Якімі толькі словамі не абзываюць блогера  — “тупарылая і барадатая скатабаза” ці не наймякчэйшы выраз сярод іншай пошасці.

    А здарылася вось што. У студзені камунальнікі побач з домам блогера Павука ўсталёўвалі дзіцячую гульнёвую пляцоўку. Андрэй вёў стрым гэтай падзеі. І тут на пляцоўку прыйшоў начальнік мясцовай камунальнай гаспадаркі Юрый Фурс. Натуральна, блогер запытаўся ў кіраўніка, чаму добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі прыпала на студзень. У адказ той паслаў блогера ў наўпроставым эфіры на тры літары. Андрэй Павук звярнуўся з адпаведнай заявай у міліцыю.

    Адказу з РАУСа пакуль няма, затое прыляцела абраза  нібыта з афрыканскай Кеніі. Маўляў, на заяву ты, Павук, атрымаеш адпіску. Калі яе будзе мала, то  дома могуць вобшук учыніць і сёе-тое знайсці, каб на зоне “барадатыя ракеты абслугоўваў”.

    Раней невядомыя зламыснікі вінавацілі блогера Павука ў мініраванні будынкаў Акцябрскага райвыканкама і Мазырскага раённага суда і нават у забойстве жонкі.

    Ніводнай з папярэдніх пагроз і правакацый у дачыненні да блогера Павука міліцыя не раскрыла.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці