• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Болтун – находка для шпиона» (ад тэлефона да мікрафона) + ВІДЭА

    ­Мы шмат кажам аб свабодзе слова – прафесійна, дасведчана. Але наколькі свабоднымі мы самі можам быць у сваіх асабістых размовах? Пры дэклараваных таямніцы тэлефонных перамоваў ды свабодзе выказвання?

    У мінулым годзе гродзенскі журналіст Іван Роман атрымаў папярэджанне ад пракуратуры. За супрацоўніцтва з замежнай радыёстанцыяй. У якасці доказу пракурор прадэманстраваў раздрукоўку нібыта перамоваў нібыта Івана з нібыта замежнікамі, якую зрабіў КДБ (без усялякіх ужо «нібыта»).

    Заўважым адразу: аніякай шпіёнскай дзейнасці, звычайная адкрытая інфармацыя. І яшчэ заўважым: менавіта пракуратура павінна ажыццяўляць нагляд за выкананнем закону — і не толькі журналістамі, але і КДБ.

    На якой падставе адбывалася праслухоўванне тэлефонаў журналіста? Невядома (дзяржструктуры маўчаць, як рыба аб лёд). Што, была ўзбуджана крымінальная справа? Але, зноў-такі, з якой нагоды? Супрацоўніцтва з замежнымі СМІ крымінальным злачынствам не з’яўляецца. Больш за тое: афіцыйная Беларусь падпісалася пад тым, што гэта ёсць нормай жыцця.

    Цытую: « Кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання; гэтае права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю і ідэі незалежна ад дзяржаўных межаў вусна, пісьмова альбо сродкамі друку ці мастацкіх формаў выказвання, а­льбо іншымі спосабамі па свайму выбару». Гэта – артыкул 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які Беларусь ратыфікавала.

    Свабода – тая прыватная тэрыторыя, на якую дзяржава не павінна ўступаць без дазволу асобы ці звышважнай для грамадства нагоды (якія таксама прапісаныя ў Пакце).

    Але — ўступае. Прычым штодзённа. І мы да гэтага прызвычаіліся. Да ўмяшання, да ўліку і кантролю, якія могуць прымаць – а значыць, і прымаюць — самыя розныя формы…

    Занадта доўгае «прадслоўе». А зараз, нарэшце, слова…

    (Фрагмент праграмы «Маю права» тэлеканала «Белсат»).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці