• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брат журналіста-палітвязня Аляксандр Сацук: “Сяргей напісаў апеляцыю на 85 лістах”

    Аляксандр Сацук распавёў “Народнай Волі” пра апошнія навіны ад брата.

    Сяргея Сацука ўжо этапіравалі ў магілёўскую турму №4, хаця апеляцыйная скарга пакуль не разгледжана.

    – Сяргей закончыў пісаць дапаўненне да апеляцыйнай скаргі, – кажа Аляксандр Сацук. – Яго адвакат напісаў апеляцыю на некалькі старонак, але Сяргей вырашыў яе самастойна дапоўніць.

    Брат, калі працаваў у розных выданнях, заўсёды займаўся судовымі справамі, таму юрыдычна ён дастаткова адукаваны і ведае, як правільна скласці скаргу.

    Паведаміў мне прыкладна так: “Нават не ведаю, як можна абвергнуць ўсе тыя факты, якія я выклаў, і якія даказваюць маю невінаватасць”. Але асабіста я цудоўна разумею, што ў нашай сістэме ўсё магчыма.

    Сяргей праслухаў аўдыёзапіс судовых пасяджэнняў (спецыяльна заказаў гэтыя запісы для падрыхтоўкі апеляцыйнай скаргі), таму ў апеляцыі ўказаў і на скажэнне судом паказанняў сведак, і на іншыя паказанні, якія былі праігнараваны.

    У выніку брат напісаў спачатку на 71 старонку дапаўненні да апеляцыйнай скаргі адваката, а затым яшчэ дадаў некаторыя факты і атрымалася 85 старонак.

    – Пакуль невядома, калі будзе разгледжана апеляцыйная скарга?

    – Ужо ў наступным годзе, бо як мінімум за тыдзень павінны паведаміць дату судовага пасяджэння. А пакуль ніякай інфармацыі з гэтай нагоды не было.

    – Чаму Сяргея перавялі ў папраўчую ўстанову Магілёва да разгляду апеляцыі?

    – Магілёўская турма №4 – гэта часткова калонія, а часткова – следчы ізалятар. Брата ўжо размеркавалі ў гэтую калонію, і нярэдка пасля вынясення рашэння судом першай інстанцыяй асуджанага пераводзяць у СІЗА бліжэй да размеркаванай калоніі.

    Але трэба разумець, што Сяргей пакуль не знаходзіцца ў калоніі, ён – у следчым ізалятары турмы №4. І будзе там знаходзіцца да разгляду апеляцыі. Ведаю, што кідаюць з камеры ў камеру, за тыдзень, здаецца, тры змяніў.

    – Як здароўе брата? У яго ж былі праблемы з сэрцам…

    – Дзякуй Богу, сэрца апошнім часам не падводзіць, а ўсе неабходныя лекі мы перадалі. Крыху хварэў, але зараз, як быццам, усё нармальна.

    Увогуле, з перадачамі праблем няма, а вось лісты недзе губляюцца. Я Сяргею пішу кожны тыдзень, яго жонка, напэўна, яшчэ больш лістоў дасылае, але больш за палову не даходзіць. Брат неяк паведаміў, напрыклад, што за месяц не атрымаў ніводнага ліста. Як такое магчыма?!

    Нагадаем: Сяргей Сацук – галоўны рэдактар інтэрнэт-партала «Ежедневник», аўтар рэзанансных расследаванняў пра факты карупцыі ў дзяржаўнай сістэме.

    Яго затрымалі 8 снежня 2021 года. У той жа дзень дома ў яго адбыўся ператрус, а доступ да сайта «Ежедневника», дзе Сацук публікаваў свае журналісцкія расследаванні, быў заблакіраваны.

    Сяргея вінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «атрыманне хабару» (арт.430), «распальванне варожасці» (арт.130), «перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў» (арт.426).

    У выніку Сяргей Сацук асуджаны на 8 гадоў зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    Таксама журналісту прызначаны штраф у памеры 500 базавых велічынь (16 тысяч беларускіх рублёў). Ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў. Акрамя таго, суд вырашыў спагнаць з абвінавачанага ў даход дзяржавы грашовую суму ў памеры 12.384 беларускія рублі.

    Чытайце яшчэ:

    Журналісты рэгіянальных медыя: «Для многіх нашых чытачоў важна хаця б ведаць, што незалежныя СМІ яшчэ існуюць»

    Сайт і сацсеткі газеты “Царква” прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”

    Журналіста Сяргея Чыгрына “перасуджвалі” наноў: да ранейшых сямі сутак дадалі яшчэ 15

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці