Брытанскаму журналісту, якога зьбілі на Дзень Волі, забаронены ўезд у Беларусь
МЗС Беларусі праінфармаваў брытанскую амбасаду ў Менску пра тое, што брытанскаму грамадзяніну Філіпу Ўорвіку (Filip Warwick) на тры гады забараняецца ўезд у Беларусь.

Філіп Ўорвік асьвятляў падзеі ў Менску 25 сакавіка. Падчас акцыі каля плошчы Перамогі ў часе разгону яго затрымалі разам з многімі мітынгоўцамі.
Пазьней ён напісаў, што амапаўцы закавалі яго ў кайданкі, не дазвалялі зьвязацца з амбасадай, білі па твары. Больш за 6 гадзін Ўорвіка правёў у РУУС, пасьля чаго быў адпушчаны.
Філіп Ўорвік — фатограф і радыёжурналіст, працуе на ангельскую службу Міжнароднага францускага радыё, радыёстанцыю «Нямецкая хваля» ды іншыя СМІ.
Брытанскага журналіста закавалі ў кайданкі і білі па твары
Брытанскі журналіст: міліцыянт узяў мяне за шыю, прыціснуў галаву да сьцяны, ударыў па нагах
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў