Брытанскага журналіста закавалі ў кайданкі і білі па твары
25 сакавіка 2017
У Мінску ля Плошчы Перамогі у часе разгону акцыі да Дня Волі быў затрыманы разам з многімі мітынгоўцамі і брытанскі журналіст Філіп Уорвік (Filip Warwick).
Пазней ён напісаў, што амапаўцы закавалі яго ў кайданкі, не дазвалялі звязацца з амбасадай, білі па твары. Больш за 6 гадзін Уорвік правёў у РУУС. Цяпер ён на волі і выйшаў на сувязь з калегам Змітром Галко, якому даслаў фота рук пасля кайданак.
Уорвік — фатограф і радыёжурналіст, які працуе на ангельскую службу Міжнароднага французскага радыё, радыёстанцыю «Нямецкая хваля» і іншыя СМІ.
Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова прызналі палітзняволеным
23.01.2024
НСЖУ перадаў Беларускай асацыяцыі журналістаў сцяг адзінства
20.08.2024
Мининформ санкционировал показ чемпионата мира по пляжному футболу в Беларуси без получения разрешения ФИФА
16.02.2024
Папаўненне ў «экстрэмісцкім» спісе: акаўнты блогераў і «Медиазона. Беларусь»
27.03.2024